Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў міліцыянераў Віцебскай вобласці з прафесійным святам

Председатель облисполкома Александр Субботин поздравил милиционеров Витебской области с профессиональным праздником
Аляксандр Субоцін наведаў сёння ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню міліцыі, у абласной філармоніі. Ён падзякаваў праваахоўнікаў за службу і ўручыў ганаровыя ўзнагароды лепшым.


— Дзень міліцыі — адно з самых народных святаў. Вы — прыклад самаадданага служэння Радзіме, у любы час гатовыя прыйсці на дапамогу і абараніць, — сказаў кіраўнік вобласці. — Радуе, што міліцыя Віцебшчыны займае лідзіруючыя пазіцыі сярод калег з іншых абласцей. Яшчэ адзін паказчык вашага высокага прафесіяналізму — давер грамадзян: яны ведаюць, што могуць без асцярогі выходзіць на вуліцу, наведваць культурна-масавыя мерапрыемствы.

Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.