Старшыня аблсавета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў павіншаваў каталікоў вобласці з Калядамі
Па традыцыі з Калядамі біскупа Віцебскай епархіі Алега Буткевіча і ўсіх хрысціян каталіцкай канфесіі павіншаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў.
Сёлета асноўная калядная літургія прайшла не ў галоўным храме вобласці — касцёле Езуса Міласэрнага, а ў Полацку.
— Гэта прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, перакладу Святога Пісьма на беларускую мову Францыскам Скарынам, — сказаў Алег Буткевіч. — Таму прамая трансляцыя службы прайшла са старажытнага Полацка, дзе нарадзіўся першадрукар.
Кіраўнік епархіі падзякаваў Уладзіміру Цярэнтаву за ўвагу і падкрэсліў, што ў вобласці касцёл і мясцовая ўлада знаходзяцца ў цесным супрацоўніцтве.
— Каталіцтва — традыцыйная рэлігія і на Віцебшчыне з'яўляецца адной з асноўных, — паведаміў Уладзімір Уладзіміравіч. — Таму па добрай традыцыі мы на Каляды і Вялікдзень прыходзім да вас у храм, каб павіншаваць са святам.