Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах. Усяго на прыём да старшыні Палаты прадстаўнікоў запісалася 10 заяўнікаў з Докшыц, Бегамля і Верхнядзвінскага раёна.

Жыхарка аграгарадка Параф'янава не згодна са павелічэннем кошту арэнднай платы за вытворчае памяшканне, якое яна арандуе ў райцэнтры ў будынку лазні РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» з 2019 года пад салон манікюрных паслуг як фізічная асоба. Жанчына просіць зрабіць кошт арэнднай платы ў бок меншага каэфіцыента.

Заяўніца з вёскі Чыстаполле Верхнядзвінскага раёна прыйшла на прыём з мужам з просьбай пераразмеркавацца па месцы службы мужа. Маладая пара распісалася летам 2022 года. Жонка па размеркаванні працуе ўрачом у Горскай ЦРБ Магілёўскай вобласці, а малады чалавек - у Верхнядзвінскім РАНС.

Жыхарка Бегамля звярнулася па пытанні рамонту кватэры ў двухкватэрным доме. Па яе словах, паміж кватэрамі няма капітальнай сцяны. У выніку неналежнай эксплуатацыі суседзямі жылога памяшкання ў кватэры заяўніцы пастаянная сырасць. Кватэра знаходзіцца на балансе ААТ «Бегамльскае».

— Звароты, з якімі сёння прыйшлі людзі, заслугоўваюць сур'ёзнай увагі. Хачу сказаць, што невырашальных пытанняў няма. Трэба старацца ісці насустрач людзям, для гэтага і ўстаноўлена такая праца ў рэспубліцы, як асабістыя і выязныя прыёмы насельніцтва. І гэта не разавая акцыя, а сістэмная адладжваная праца, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. — Такія сустрэчы, у цэлым, людзі ацэньваюць станоўча, а значыць, яны давяраюць уладзе, спадзяюцца на дапамогу.

Пытанне па забеспячэнні харчовымі таварамі ўзята на асабісты кантроль, будзем працаваць з кіраўніцтвам Белкаапсаюза і мясцовымі ўладамі. Падобных выпадкаў быць не павінна. Астатнія пытанні жыццёвыя, будзем дапамагаць.

"Віцебскія весці".