Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ўручыў пашпарты юным жыхарам Віцебскай вобласці
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння ўручыў пашпарты юным жыхарам Віцебскай вобласці. Свой галоўны дакумент ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі самыя актыўныя рабяты – выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, рэспубліканскіх спаборніцтваў.
– Мне вельмі прыемна сустракацца сёння з вамі як з землякамі, – звярнуўся спікер да моладзі. – Гэта вельмі важны і запамінальны для вас дзень, таму што вы атрымалі галоўны дакумент беларусаў, і, па вялікім рахунку, гэта пуцёўка ў новае жыццё. Нягледзячы на юны ўзрост, у вас ужо шмат поспехаў і дасягненняў, дзякуючы якім вы праслаўляеце Віцебскую вобласць, свой раён, школу і ў цэлым краіну. Але памятайце: вялікія перамогі ў вас яшчэ наперадзе.
Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, з боку дзяржавы зроблена нямала, і стартавыя ўмовы для ўсіх аднолькавыя:
– Астатняе залежыць ад вас. Скончыце школу, прыйдзеце ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Хтосьці стане ўрачом, дыпламатам, дэпутатам, хтосьці будзе ахоўваць нашы дзяржаўныя межы, хтосьці будзе работуць у сельскай гаспадарцы, сферы інфармацыйных тэхналогій. Любая праца важная для краіны. У жыцці нішто не даецца лёгка і проста. Каб нешта мець, усюды трэба прыкласці працу, веды, старанне, упартасць і працавітасць, – сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Спікер падкрэсліў – важна заўсёды быць патрыётам сваёй краіны:

– Вы павінны памятаць людзей, з якімі жылі, вучыліся, якія далі вам пуцёўку ў жыццё, каб вы былі сапраўднымі грамадзянамі Беларусі і адстойвалі інтарэсы краіны. Кем бы вы ні сталі, важна, каб вы кіраваліся інтарэсамі Беларусі. Вы тут патрэбны. Краіна для вас усё робіць. На гэта нацэлена наша Канстытуцыя. Гэта фундамент прававой сістэмы дзяржавы.

Пасля ўручэння пашпартоў хлопцы маглі задаць спікеру любыя пытанні. Так, школьнікі закранулі тэмы малой радзімы, спорту, пацікавіліся, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны грамадзянін.
Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы падзяліўся вучань гімназіі № 1 горадаВіцебска ім. Ж. І. Алфёрава Тарас Паташнікаў:
– Атрыманне пашпарта – важная мяжа ў жыцці кожнага чалавека. Для мяне гэта новы этап уваходжання ў дарослае жыццё, дзе з'яўляецца вялікая адказнасць за ўласны лёс, але таксама і новыя правы. Атрымаць пашпарт у такой урачыстай абстаноўцы вельмі ганарова. Думаю, што запомню гэты дзень надоўга.

А вось што расказала навучэнка сярэдняй школы № 4 горада Чашнікі Ксенія Шчаўрук:
– Я лічу, нам вельмі пашанцавала быць грамадзянамі Беларусі. Дзяржава паклапацілася, каб перад намі былі адкрыты ўсе дарогі, і цяпер наша чарга ўносіць уклад у развіццё краіны. Думаю, мы будзем горда насіць званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.