Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка высока ацаніў дасягненні аграрыяў Верхнядзвінскага раёна

Председатель Палаты представителей Владимир Андрейченко высоко оценил достижения аграриев Верхнедвинского района

Старшыня падкрэсліў, што, пабываўшы на хлебнай ніве аднаго з самых паўночных раёнаў краіны, дзе глебы не ідэальныя для сельгасвытворчасці, ён шчыра парадаваўся поспехам аграрыяў.

"Я задаволены тым, што ўбачыў на палях. Жніво тут пачалі з некалькім спазненнем, але дзякуючы таму, што выконваюцца тэхналогіі, людзі творча ставяцца да даверанага ўчастка працы, асабліва агранамічная служба, у раёне вырашчаны нядрэнны ўраджай. Думаю, што ёсць усе магчымасці забяспечыць валавы збор на ўзроўні мінулага года. Зараз у Верхнядзвінскім раёне ўраджайнасць больш за 40 ц/га - гэта ўражлівы паказчык", - канстатаваў ён.

Разам з тым Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што ў Віцебскай вобласці востра стаіць пытанне забяспечанасці палівам. "Побываў у гаспадарках гэтага раёна, усюды запас паліва не больш за 2 сутак - у такіх умовах працаваць праблематычна. Гэтае пытанне абмяркоўвалі з губернатарам, у яго адбылася размова з віцэ-прэм'ерам, шукаюць падыходы", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

У цэлым у Віцебскай вобласці ўбрана больш за 80 тыс. га збожжавых, або 21% хлебнай нівы, намалочана больш за 260 тыс. т збожжа, пры ўраджайнасці 31,8 ц/га. Рэгіён дэманструе на жніве ўраджайнасць вышэй мінулагодняй. Уладзімір Андрэйчанка таксама наведаў вытворчыя цэхі ААТ "Інвет" у пасёлку Бігосава, азнаёміўся з тэхналогіяй вытворчасці, абмеркаваў пытанні пашырэння супрацоўніцтва па кааперацыі і стварэння новых тэхналогій і вытворчасцей. Адбылася сустрэча з працоўным калектывам.

Алена Ціханава, БЕЛТА.