Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка здзяйсняе рабочую паездку ў Віцебскую вобласць
Падчас рабочай паездкі ў паўночны рэгіён Беларусі спікер прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама з парадкам дня «Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў рэгіёнах Віцебскай вобласці».
Быў заслуханы даклад намесніка старшыні аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай аб інвестыцыйнай дзейнасці раёнаў Віцебшчыны. За 2024 год у рэгіён укладзена інвестыцый практычна на 4 млрд рублёў з тэмпам росту 110, 8%. А за чатыры гады бягучай пяцігодкі атрымана больш за 12 млрд рублёў інвестыцый. У дакладзе адзначаны як станоўчыя тэндэнцыі ў гэтай сферы, так і недапрацоўкі на месцах.
У планах рабочай паездкі старшыні Палаты прадстаўнікоў сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.