Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец асабіста павіншаваў хлебаробаў ААТ "Баброва-Агра" з намалотам мільённай тоны збожжа
Віцебская вобласць унесла свой мільён тон збожжа ў агульнарэспубліканскі намалот, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мільённая тона хлеба сабрана на палях Дубровенскага раёна, які сёлета ўпершыню за ўсю гісторыю мае рэальныя шанцы намалаціць 100 тыс. т збожжа. Па аператыўных даных на раніцу 11 жніўня, у раёне намалочана 77 тыс. 447 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,4 ц/га. Скашана больш чым 76% плошчаў, 26 экіпажаў камбайнаў перавысілі тысячны намалот.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец асабіста павіншаваў экіпаж камбайна ААТ "Баброва-Агра", які намалаціў мільённую тону, і ўручыў хлебаробам падарункі.
У цэлым аграрыі вобласці сабралі хлеб з плошчы 336 тыс. 451 га, што адпавядае 75%. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых складае 27,4 ц/га.