Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец запатрабаваў актыўней развіваць прыдарожны сэрвіс

Председатель Витебского облисполкома Александр Косинец потребовал активнее развивать придорожный сервис

За праграмай «Пяцьсот» на 2011—2015 гады ў межах Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці ўсе гэтыя гады застаецца эксклюзіўным праектам Прыдзвіння — адзіным у рэспубліцы і даволі паспяховым.

Тым не менш на пасяджэнні аблвыканкама 25 верасня, прысвечаным развіццю прыдарожнага сэрвісу, старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец запатрабаваў ад адказных асоб неадкладнай карэкціроўкі падпраграмы ў частцы фарміравання гэтай інфраструктуры.

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў важную ролю прыдарожнага сэрвісу і для сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебшчыны, і для геапалітычнай, турыстычнай прывабнасці рэгіёна і краіны ў цэлым.

У дэталёвым разглядзе сітуацыя выглядае наступным чынам.

Як паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Дзіулін, на сёння ў вобласці выкананы нарматыў размяшчэння аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх дарогах з адлегласцю ў 50 кіламетраў. Праца ў гэтым напрамку вядзецца ў межах рэспубліканскай праграмы «Дарогі Беларусі» і падпраграмы, згодна з якой да канца 2015 года павінны быць адкрыты і працаваць 100 сэрвісных аб'ектаў.

У вобласці ў цяперашні час на аўтамагістралях функцыянуюць 343 АЗС і ГЗС, станцыі тэхабслугоўвання, прадпрыемствы гандлю, стаянкі для аўтамабіляў і іншыя аб'екты, што ўдвая перавысіла паказчык шасцігадовай даўнасці. За апошнія чатыры гады на дарогах Віцебшчыны пабудаваны і рэканструяваны 67 са 100 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу. Толькі ў 2014-м уведзены ў строй міні-кафэ ў Полацкім раёне на дарозе Р45, кафэ Віцебскаблнефтепрадукта на Р3, стаянка на трасе Віцебск — Орша, запраўкі ў Полацкім і Талачынскім раёнах. У стадыі будаўніцтва і рэканструкцыі знаходзяцца яшчэ восем аб'ектаў.

Па праграме «Дарогі Беларусі» заданне рэгіён перавыконвае, і хоць гэта так, усё ж застаецца шэраг незавершаных пазіцый, напрыклад, будаўніцтва АЗС у Віцебскім і Бешанковіцкім раёнах.

У цэлым адзначаны досвед працы прадпрыемства «Белнафта-Віцебскаблнефтапрадукт», на балансе якога 42 аб'екты прыдарожнага сэрвісу, 15 новых — уведзены за апошнія чатыры гады, створаны 89 працоўных месцаў. Прычым будуюцца АЗС з "разыначкай", у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, забяспечваючы доступ і людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Жыццё не заўсёды падрыхтоўвае чаканыя вынікі. Так, напрыклад, у мінулым годзе да ўзроўню 2012-га дапушчана зніжэнне рознічнага тавараабароту на аб'ектах прыдарожнага сэрвісу ў 11 раёнах вобласці, ён склаў 96,4 працэнта. У гэтым годзе неабходна было дааснасціць 25 аб'ектаў, але работы гэтыя выкананы толькі на сямі...

У цэлым, як адзначыў А.Дзіулін, сетка прыдарожнага сэрвісу з 2010 года ў вобласці ў асноўным сфарміравана, але развіццё яе павінна працягвацца не толькі за кошт пашырэння. Важна павышаць якасць абслугоўвання ўдзельнікаў дарожнага руху, што магчыма ў выпадку аказання комплексных паслуг.

Гэты момант — ключавы ў арганізацыі прыдарожнага сэрвісу і забеспячэнні яго якасці і даходнасці, таму Аляксандр Косінец і запатрабаваў унесці праўкі ў дзеючы план. Па-першае, ва «ураўненні» апынулася больш невядомых велічынь, чым трэба. «У 2013 годзе аб'ём аказаных платных паслуг праз гэту сетку склаў 7 трыльёнаў 313 мільярдаў рублёў. Чаму адсутнічаюць прагнозныя дадзеныя па бягучым годзе, калі будуць акупіцца ўкладзеныя грашовыя рэсурсы?» — запрасіў інфармацыю А.Косінец. Па-другое, ён падкрэсліў, што рана казаць аб сфарміраванасці сеткі прыдарожнага сэрвісу ў вобласці, пакуль ёсць такія прыклады, як траса Грыгораўшчына — Верхнядзвінск — Полацк — Віцебск — Ліозна, дзе не наладжаны прыдарожны побыт, або скрыжаванне Мінск — Масква, Орша — Віцебск, на якім на адлегласці адзін ад аднаго знаходзяцца стаянка, АЗС, кафэ «Сустрэча». Калі тут стварыць сапраўдны гандлёва-лагістычны цэнтр, дзе ўсё будзе аб'яднана ў комплекс,

то і назва будзе іншая — «Месца сустрэчы змяніць нельга», падкрэсліў кіраўнік вобласці.

За гэтым вобразам, уласна, абсалютна неабходны структурны падыход у развіцці комплексных прыдарожных аб'ектаў, іх сабранасці, а не рассредоточанасці. Добры прыклад — у Бегамлі, на ўездзе ў вобласць з Мінска.

На памежжы ж, як падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч, кіроўцам-дальнабойшчыкам, напрыклад, павінна быць камфортна на тэрыторыі нашай вобласці, каб яны менавіта ў нас пакідалі грошы, а не ў суседзяў. Касаючыся камфортнага праезду па нашых дарогах, Аляксандр Мікалаевіч дакладна паставіў пытанне аб адкрыцці абменных валютных пунктаў. Ён таксама падкрэсліў, што прадуманая структура аб'екта — гэта не толькі кафэ, гасцініца, АЗС, але і медпункт, пракат аўтамабіляў, стаянка, а яшчэ можа быць і павільён для мясцовых жыхароў, якія прадаюць садовыя ці лясныя дары, сувенірныя лаўкі. Асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца рэкламе аб'ектаў — разумнай, прафесійнай — аб перавагах аб'екта, які ў сваю чаргу павінен служыць турыстычнай рэкламе рэгіёну, яго прыродных і гістарычных славутасцяў.

На ўзвядзенне прыдарожнага комплексу патрабуецца 18—23 мільярды рублёў. Яшчэ адна пастаўленая задача — пошук крыніц фінансавання і дакладная праца з інвестарамі, якія павінны разумець, што вобласць будуе не «хаткі» ля дарог, а тыпавыя комплексы.

Нам трэба да канца года адкрыць 41 аб'ект прыдарожнага сэрвісу. І ўсё гэта робіцца для прывабнага іміджу Віцебшчыны і, натуральна, нашай эканамічнай выгады, падкрэсліў кіраўнік вобласці.

Пасяджэнне аблвыканкама прайшло з удзелам памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко.

Абмяркоўвалася таксама пытанне аб выкананні прагнозных паказчыкаў за дзевяць месяцаў бягучага года.

Наталля КРУПІЦА, "Віцьбічы".