Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ з нагоды святаў работнікаў друку, радыё, тэлебачання і сувязі

Председатель Витебского облисполкома Александр Косинец встретился с представителями СМИ по случаю праздников работников печати, радио, телевидения и связи
Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік вобласці адзначыў, што быць звязуючым звяном паміж уладай і народам, аб'ектыўна адлюстроўваць усе рэаліі жыцця, падзеі, якія адбываюцца ў краіне і свеце, вельмі складана.

Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік вобласці адзначыў, што быць звязуючым звяном паміж уладай і народам, аб'ектыўна адлюстроўваць усе рэаліі жыцця, падзеі, якія адбываюцца ў краіне і свеце, вельмі складана.
— Вы фарміруеце пэўны напрамак у дзейнасці ўсяго грамадства, — сказаў губернатар. — З'яўляецеся не проста назіральнікамі таго, што адбываецца, а надзейнымі памочнікамі ўлады. Не толькі нясеце інфармацыю, а фарміруеце светапогляд народа, выхоўваеце грамадства, узбагачаючы яго маральна і духоўна. Але памятайце, самае галоўнае ў матэрыяле – праўда. Трэба адлюстроўваць рэальную рэчаіснасць. Працаваць у інтарэсах простых грамадзян.

Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі абласнога конкурсу СМІ. Прэміяй імя Ф.Скарыны ўдастоены рэдакцыі газет «Віцьбічы» і «Вечерний Витебск», «Патрыёт» (Ушачы), «Герой працы» (Шуміліна), «Голас Сенненшчыны». Лепшым аглядальнікам прызналі намесніка галоўнага рэдактара газеты «Дняпроўская праўда» і праграмы радыёвяшчання «Дубровенскі радыёвяснік» Андрэя Квіра. А самы выбітны рэпартаж у СМІ Віцебскай вобласці, на думку журы конкурсу, належыць пяру карэспандэнта наваполацкай «Новай газеты» Уладзіміру Факееву. Прэмію «Віцязь» атрымалі рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Пастаўскае мясцовае радыё» і праграмы тэлебачання «Паставы ТВ», рэдакцыя тэлепраграмы «Вектар ТВ» (Наваполацк), калектыў тэлепраекта «Мая Беларусь. Любімыя вершы» тэлерадыёкампаніі «Віцебск».

Не забылі і пра тых, дзякуючы каму друкаваныя выданні даходзяць да людзей. Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны калектывы Пастаўскага раённага вузла паштовай сувязі, Аршанскага раённага вузла электрасувязі, Лепельскага раённага аддзялення Віцебскаблсаюздруку.

Завяршылася сустрэча губернатара і журналістаў імправізаванай прэс-канферэнцыяй. Аляксандр Мікалаевіч адказаў на пытанні, якія тычацца правядзення сяўбы ў рэгіёне, мадэрнізацыі вытворчасцей і малочнатаварных ферм, падрыхтоўкі моладзі для працы на кіруючых пасадах… Не застаўся без увагі і будучы Дзень Перамогі. Па словах губернатара, напярэдадні свята ў рэгіёне правялі медыцынскае абследаванне ветэранаў, па неабходнасці забяспечылі іх тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі, арганізавалі лячэнне і санаторна-курортнае аздараўленне. Акрамя таго, удзельнікам вайны Віцебскай вобласці будзе аказана матэрыяльная дапамога.

на фота "Заслужаную ўзнагароду губернатар уручае галоўнаму рэдактару тэлеканала "Паставы ТВ" Людміле Зелянкевіч"

Тэкст і фота Анастасіі БУТ.
«Віцебскі рабочы»