Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін узяў удзел у гарадскім суботніку

Председатель Витебского облисполкома Александр Субботин принял участие в городском субботнике
У суботу, 30 сакавіка, у скверы каля Карэтнага двара "Віцебск" кіраўніцтва вобласці, горада і Кастрычніцкага раёна Віцебска, сумесна з "Зеленбудам" пасадзілі каля 200 кустоў і дрэў у рамках гарадскога суботніка.

- Мы тут, каб дапамагчы зрабіць наш горад крыху лепшым і прыгажэйшым. Каб людзям, якія будуць адпачываць у скверах і парках, было ўтульна і зручна. Суботнікі - гэта добрая і шчырая традыцыя, - адзначыў Аляксандр Субоцін. - Наперадзе нас яшчэ чакаюць абласны і рэспубліканскі суботнікі, таму работы па добраўпарадкаванні будуць працягнуты.

Кіраўнік вобласці таксама адзначыў, што вобласць актыўна рыхтуецца да XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, таму на многіх лакацыях горада праводзяцца рамонтныя работы, якія дазволяць пераўтварыць Віцебск.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"