Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін правёў сустрэчу з моладдзю і прафесарска-выкладчыцкім саставам устаноў адукацыі вобласці

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны правёў сустрэчу з моладдзю і прафесарска-выкладчыцкім складам устаноў адукацыі вобласці. На мерапрыемстве быў дадзены старт інфармацыйна-тлумачальнай працы па тэме маючага адбыцца рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, прызначанага на 27 лютага.
 

– У вобласці праведзена вялізная праца па абмеркаванні новага праекта Канстытуцыі, адбыліся сотні дыялогавых пляцовак, унесена шмат прапаноў, і некаторыя з іх былі ўлічаны і ўвайшлі ў адфарматаваны праект. Напярэдадні рэферэндуму мы даём старт матывацыйным мерапрыемствам, каб растлумачыць людзям, для чаго трэба прыйсці на рэферэндум і аддаць свой голас, – сказаў Аляксандр Субоцін. – Гэта сапраўды вельмі важная гістарычная і палітычная падзея ў жыцці нашай дзяржавы. Сітуацыя вакол Беларусі накаляецца, і на гэтым фоне мы падышлі да неабходнасці ўнясення змяненняў у Асноўны закон, з якім трэба будзе жыць нашым дзецям і ўнукам. Сёння тут сабралася аўдыторыя, ад якой залежыць вельмі многае, – гэта педагогі. Менавіта ад іх залежыць, куды пойдзе наша моладзь, якімі ідэямі і думкамі будзе кіравацца. Тут прысутнічаюць таксама прадстаўнікі другой найважнейшай, паважанай прафесіі – урачы. Усім нам трэба мабілізавацца дзеля добрай агульнай мэты, каб далей жыць шчасліва.

 

 

 

 

 

Кіраўнік вобласці адзначыў важныя прапанаваныя новаўвядзенні ў Канстытуцыю – у прыватнасці, змяненне паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу, прапановы аб несенні асабістай адказнасці грамадзян перад дзяржавай, захаванні здаровага ладу жыцця, аб захаванні хрысціянскіх каштоўнасцей, сям'і як саюза мужчыны і жанчыны.

 

 

 

 

У абмеркаванне ўключыліся рэктар ВГАВМ Мікалай Гаўрычэнка, дырэктар Віцебскага філіяла МІТСО Аляксандр Дзядзінкін, рэктар ВДУ імя П. Машэрава Валянціна Багатырова, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі, прадстаўнікі аблвыканкама, дырэктары школ, студэнты. Па відэасувязі падключыліся рэктар ВДМУ Анатоль Шчасны, рэктар ВДТУ Андрэй Кузняцоў, рэктар ПДУ Алег Раманаў, дырэктар Аграрнага каледжа Канстанцін Маісееў і іншыя.

 

 

 

 

 

ТАТЬЯНА САЛАЎЁВА, Фота Пятра ЧЫМКОЎСКАГА, "Віцебскія весці".