Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў і міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч наведалі міні-ЦЭЦ «Барань» у Аршанскім раёне
Напярэдадні грунтоўнай размовы ў райвыканкаме кіраўнік міністэрства і кіраўнік вобласці наведалі міні-ЦЭЦ «Барань» філіяла «Беларуская ГРЭС» РУП «Віцебскэнерга». Тут у 2013 годзе была праведзена мадэрнізацыя і з таго часу Барань валодае поўнай энергетычнай незалежнасцю ад прыроднага газу. Замест яго электрастанцыя выкарыстоўвае драўняную шчэпку і фрэзерны торф (сыравіну здабываюць у Талачынскім раёне). Усталяваная цеплавая магутнасць міні-ЦЭЦ складае 44,7 Гкал/г.
– Міні-ЦЭЦ «Барань» паказала добры прыклад цеплавой аўтаноміі для асобна ўзятага горада, – адзначыў Мікалай Шарснёў. – Гэту практыку трэба ўкараняць далей. Віцебская вобласць адзіная, якая выкарыстоўвае больш за 70% мясцовых відаў паліва ў агульным аб'ёме паліўнага балансу. І гэта не мяжа. У бліжэйшыя гады паказчык трэба давесці да 75-80%. Сёння наша задача – знайсці эканамічна апраўданыя рашэнні.
Па матэрыялах газет "Віцебскія весці", "Аршанская газета".