Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў павіншаваў з Днём ведаў

Председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнёв поздравил с Днем знаний
Сардэчна віншую Вас з Днём ведаў! Сёння адукацыя, веды і вопыт асабліва запатрабаваны ў грамадстве. Народнай гаспадарцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць мысліць творча і знаходзіць рацыянальныя рашэнні.

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую Вас з Днём ведаў!

Сёння адукацыя, веды і вопыт асабліва запатрабаваны ў грамадстве. Народнай гаспадарцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць мысліць творча і знаходзіць рацыянальныя рашэнні.

Сімвалічна, што ў Год моладзі тэма першага ўрока 1 верасня гучыць ”На цябе, наша моладзь, надзея!“. Мы верым у стваральную сілу маладосці. Яе энергія, працавітасць, талент - залог паспяховага развіцця Прыдзвінскага краю. Дзяржава стварае ўмовы для таго, каб маладыя людзі маглі атрымаць сучасную адукацыю, асвоіць запатрабаваную прафесію, гарантуе працоўнае месца маладым спецыялістам, аказвае падтрымку адоранай моладзі.

1 верасня – свята для ўсіх пакаленняў, але асаблівае значэнне яно мае для першакласнікаў: яны ўпершыню сядуць за парты, і першы школьны званок адкрые ім дарогу ў займальны свет ведаў. Атрадна, што колькасць дзяцей, якія ідуць у першыя класы школ вобласці, з кожным годам расце. Ва ўрачыстай абстаноўцы сустракаюць сёння навучальныя ўстановы студэнцкую моладзь, а школы - маладых настаўнікаў, якія пачынаюць сваю працоўную дзейнасць.

І ў маленькай сельскай, і ў буйной гарадской школ адна мэта – якасная адукацыя, развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу маладога чалавека, яго здольнасцей, таленту, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, асноў маральных паводзін.

Дзень ведаў важны і для выхавальнікаў, і для бацькоў.

Паважаныя педагогі! Няхай кожны дзень нясе Вам радасць і задавальненне ад зносін з маладым пакаленнем!

Дарагія бацькі, вучні, студэнты! Ваша працавітасць, цярпенне, настойлівасць і добразычлівасць у адносінах адзін да аднаго дапамогуць зрабіць працэс навучання цікавым, карысным і выніковым.

Шчыра жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы і поспехаў!

У добры шлях да вяршынь ведаў!

З павагай,

                                                                                                   Мікалай Шарснёў,
                                                                                                   старшыня
                                                                                                   Віцебскага абласнога
                                                                                                   выканаўчага камітэта