Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў выйграў "бронзу" на Кубку Еўропы па класічным паўэрліфтынгу і жыме штангі лежачы

Председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнёв выиграл “бронзу” на Кубке Европы по классическому пауэрлифтингу и жиму штанги лежа

Сёння Ашмяны знаходзяцца ў цэнтры значнай падзеі: у фізкультурна-аздараўленчым комплексе райцэнтра праходзіць Кубак Еўропы па класічным паўэрліфтынгу і жыме штангі лежачы.

Права прымаць у сябе еўрапейскія старты Ашмяны заслужылі па праве. Амаль два дзесяцігоддзі паўэрліфтынг не толькі актыўна развіваецца ў нашым раёне, але і спрыяе прапагандзе здаровага ладу жыцця падрастаючага пакалення, служыць візітнай карткай рэгіёна. Выхаванцы галоўнага трэнера зборнай Беларусі па паўэрліфтынгу, старшыні аддзялення па Гродне і Гродзенскай вобласці РГА «Федэрацыя класічнага і экіпіровачнага паўэрліфтынгу», старшыні спартыўна-атлетычнага клуба «Аякс» Міхаіла Станкевіча прадстаўляюць не толькі сваю малую радзіму, але і ўсю Беларусь на самых высокіх спаборніцтвах: чэмпіянатах Еўропы і свету.

У Ашмяны прыехалі прадстаўнікі дзевяці краін Еўропы: Бельгіі, Польшчы, Літвы, Арменіі, Расіі, Іспаніі, Украіны, Грузіі і Беларусі. На працягу трох дзён на ашмянскі помост выйдуць 55 спартсменаў.


Характэрна, што ў складзе зборнай нашай краіны выступае старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, падтрымаць якога прыехалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў і начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васіль Захарэвіч.



Першы дзень спаборніцтваў завершаны. Узнагароды знайшлі сваіх пераможцаў. Прыемна, што на еўрапейскім узроўні стартах у фізкультурна-аздараўленчым комплексе Ашмян на цырымоніі ўзнагароджання часцей за ўсё гучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Глетачоў перапаўняла гордасць за краіну, за спартсменаў, якія дабіваюцца высокіх вынікаў, праслаўляючы тым самым свой край. Удвая было прыемна, калі на п'едэстал гонару падымаліся спартсмены з Ашмянскага раёна.

Нашы землякі годна прадставілі Ашмяншчыну ў спаборніцтвах па жыме штангі лежачы.

У вазе да 52 кг сярод жанчын першае месца заняла Надзея Цярэшка. Золата прынесла беларускай камандзе яшчэ адна выхаванка Міхаіла Станкевіча — Кацярына Мядзвецкая, якая

выступала ў вазе да 63 кг. У Ілоны Антонаенкі ў гэтай вазе — бронза. У скарбонку зборнай Беларусі ў вагавой катэгорыі да 57 кг золата дадала прадстаўніца Мазыра Наталля Прымачэнка. І толькі ў вазе да 84 кг на першую прыступку п'едэстала ўзнялася спартсменка з Літоўскай Рэспублікі Гедрэ Відзюнене.

Парадавала гледачоў сваімі вынікамі і мужчынская палова беларускай зборнай. Гімн гучаў у гонар Аляксандра Носава, Андрэя Грыцеля, Алега Ермака, Міхаіла Гасюка. У вагавой катэгорыі да 83 кг два беларускія спартсмены ўзняліся на п'едэстал гонару. Выхаванец ашмянскай школы паўэрліфтынгу Сяргей Цыбульскі стаў трэцім, Павел Ясонаў прынёс камандзе золата. У вазе да 66 кг перамогу атрымаў атлет з Грузіі Тэймураз Каландадзэ.


Увага заўзятараў была прыкавана да выступлення спартсменаў у вагавой катэгорыі да 105 кг. Менавіта ў гэтай вазе быў заяўлены губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў. Мікалай Мікалаевіч заваяваў бронзавы медаль, саступіўшы сапернікам з Грузіі і Арменіі.

— Я выканаў тое, на што настройваўся: 170 кг, — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. – Для мяне спорт – гэта жыццё. Яму прысвячаю дастаткова часу, не словам, а справай даказваючы, што здаровы лад жыцця важны: гэта наша даўгалецце. Трэба не шкадаваць сябе, займацца, і тады вынік абавязкова будзе. І мне здаецца, у нас на Віцебшчыне гэта атрымліваецца.

Па матэрыялах газеты «Ашмянскі веснік». Фота газеты «Ашмянскі веснік» і газеты "Віцебскія весці".