Старшыня Віцебскага аблвыканкама запатрабаваў палепшыць якасць інвестыцыйных прапаноў
25 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Кожная інвестыцыйная прапанова павінна мець маркетынгавае абгрунтаванне. Такі патрабаванне сёння выставіў кіраўнікам раёнаў і прадпрыемстваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на пасяджэнні аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Архітэктурна-эскізнае рашэнне, маркетынгавыя даследаванні і сума неабходных укладанняў павінны стаць неад'емнай часткай інвестыцыйнай прапановы", - сказаў старшыня аблвыканкама. Перамовы па некалькіх інвестыцыйных праектах вобласці былі адкладзены менавіта з-за адсутнасці гэтых матэрыялаў. У прыватнасці, турэцкі інвестар, які меўся стварыць сетку прыдарожнага сэрвісу, не атрымаў інфармацыі аб пасажырскім патоку і неабходнай суме інвестыцый для рэалізацыі праекта. З такой жа сітуацыяй сутыкнулася яшчэ адна кампанія, якая збіралася адкрыць сетку хуткага харчавання ў Віцебску. Яе прадстаўнікі вымушаны былі самі весці маркетынгавыя даследаванні і толькі пасля гэтага прыступілі да перамоваў, прывёў негатыўныя прыклады Аляксандр Косінец.
Старшыня аблвыканкама запатрабаваў палепшыць якасць прапанаваных для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і нагадаў, што 15 ліпеня ў Віцебску пройдзе міжнародны інвестыцыйны форум.-0-