Старшынёй камітэта дзяржмаёмасці Віцебскага аблвыканкама прызначаны Пётр Каробач

Каробач Пётр Пятровіч прызначаны старшынёй камітэта дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.

23 сакавіка ён быў прадстаўлены калектыву камітэта. Раней Пётр Каробач кіраваў Гарадоцкім райвыканкамам.