Прадстаўнікі Віцебскай вобласці ўдастоены дзяржаўных узнагарод
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №187 ад 2 чэрвеня 2016 года. Згодна з дакументам дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўную дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.
Як паведамілі ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама, акрамя старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама Ігара Марковіча, які ўзнагароджаны ордэнам Пашаны, кіраўнік дзяржавы адзначыў працу яшчэ чатырох прадстаўнікоў Віцебшчыны. Так, медалём «За адзнаку ў воінскай службе» ўзнагароджаны начальнік разведкі, камандзір разведвальнага ўзвода 317-га асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады лейтэнант Ігар Краўцоў, медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» – начальнік сёмага ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, палкоўнік міліцыі Сяргей Калантаеў і намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, палкоўнік міліцыі Юрый Манькоў, медалём «За працоўныя заслугі» – начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Ігар Багачоў.
Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці».