Прадстаўнікі 11 краін прыехалі на міжнародны інвестыцыйны форум у Віцебску

25 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прадстаўнікі 11 краін прымаюць удзел у міжнародным інвестыцыйным форуме, які адкрыўся сёння ў Віцебску. Цікавасць да інвестыцыйных прапаноў Віцебскага рэгіёну праявілі прадстаўнікі дзелавых колаў і дыпламатычных місій Польшчы, Балгарыі, Казахстана, Украіны, Балгарыі, Азербайджана, Латвіі, Расіі і іншых краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Удзел у форуме дазволіць бізнесменам не толькі азнаёміцца з перспектыўнымі для рэалізацыі ў Прыдзвінне праектамі, але і больш даведацца аб умовах вядзення бізнесу і асаблівасцях рэгіёну. А гэта з'яўляецца важнай састаўляючай для паспяховасці любога інвестыцыйнага праекта", - падкрэсліў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч на цырымоніі адкрыцця форуму. "Віцебская вобласць - адкрыты рэгіён, дзе кожны можа знайсці сабе партнёра для дзелавога супрацоўніцтва ў любой сферы", - дадаў Алег Мацкевіч. Увазе інвестараў прадстаўлена 150 праектаў з агульным аб'ёмам інвестыцый больш за $650 млн. Прыярытэтнымі для рэгіёнаў з'яўляюцца развіццё транспартна-лагістычных сістэм, прыдарожны і гасцінічны сэрвіс, развіццё турыстычнай інфраструктуры, мадэрнізацыя прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны. У ходзе форуму бізнесмены змогуць таксама азнаёміцца з прадпрыемствамі Віцебшчыны, убачыць пляцоўкі, прызначаныя для рэалізацыі праектаў. -0-