Прадстаўнікі 34 краін возьмуць удзел у «Славянскім базары ў Віцебску»

30 чэрвеня, Мінск /Жанна Котлярова - БЕЛТА/. Прадстаўнікі 34 краін прымуць удзел у XVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар Дырэкцыі фестывалю Радзівон Бас, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У конкурсе маладых выканаўцаў сёлета возьмуць удзел артысты з 17 краін свету. Упершыню ў фестывальным Віцебску будуць узняты сцягі Бразіліі і В'етнама. Прадстаўніца Бразіліі будзе ўдзельнічаць у конкурсе выканаўцаў, а в'етнамскі фальклорны калектыў прыме ўдзел у канцэрце. Агулам за гады існавання фестывалю ў Віцебск прыязджалі прадстаўнікі 70 краін. -0-