Прадстаўнікі БРСМ Віцебска сталі пераможцамі інтэрнэт-прэміі IT Youth 2021
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўзнагародзіў пераможцаў інтэрнэт-прэміі IT Youth па выніках 2020 года, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ Наталля Сталпінская.
Першасная арганізацыя з правамі раённага камітэта БРСМ Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта стала пераможцам у намінацыі "Лепшы маладзёжны інтэрнэт-рэсурс".
"За выкананне трэндаў сацыяльных сетак" узнагароду атрымала другі сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта маладзёжнай арганізацыі горада Віцебска Вікторыя Купрыянава.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў інтэрнэт-прэміі адбылася падчас рэспубліканскага інтэрнэт-форуму БРСМ IT Youth 2021, у якім прынялі ўдзел каля двухсот юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцам уручаны фірмовыя статуэткі і дыпломы.