Прадстаўнікі дзелавых колаў Латвіі праявілі цікавасць да развіцця сумес ​​ных бізнес-праектаў на Віцебшчыне

Па ініцыятыве УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты» у канферэнц-зале турысцка-гасцінічнага комплексу «Лучоса» адбылася бізнес-сустрэча з прадстаўнікамі дзелавых колаў Латвіі на чале з саветнікам упраўлення гандлёва-прамысловай палаты Латвіі Гіртсам Кронбергсам.


У ёй прыняло ўдзел больш за 20 вядучых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, у тым ліку рэзідэнты СЭЗ «Віцебск», члены ГА «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў» і Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў, іншыя дзелавыя колы.


На мерапрыемстве таксама прысутнічалі кіраўнік консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя і начальнік аддзела транспарту і камунікацый аблвыканкама Андрэй Гулідзін. Сустрэча арганізавана не выпадкова.


Каб выйсці на латвійскі рынак, неабходна ўлічваць асаблівасці еўрапейскага заканадаўства і пэўныя патрабаванні сертыфікацыі. Таму

Тэмай размовы былі такія пытанні, як сертыфікацыя прадукцыі ўласнай вытворчасці і паслуг, вытворчасць па стандартах ЕС; транспартныя і складскія паслугі, арганізацыя выстаў; супрацоўніцтва з лесаапрацоўчымі прадпрыемствамі.


Пасля перамоваў, абмеркавання розных узаемных інтарэсаў дэлегацыя дзелавых бізнес-колаў Латвіі наведала ААТ «Віцебскдрэў», дзе азнаёмілася з прадукцыяй прадпрыемства. Падводзячы вынікі мерапрыемства, абодва бакі адзначалі, што ў цэлым ёсць узаемны інтарэс, які стане пачаткам далейшых супольных перспектыўных праектаў, умацуе гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, надзейнейшымі стануць дзелавыя сувязі.


Ніна Тулінава. Фота Алега Клімовіча.«Віцьбічы».