Прадстаўнікі дзелавых колаў Расіі, Польшчы, Фінляндыі прымуць удзел у інвестфоруме ў Віцебску 25-26 лютага

9 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Прадстаўнікі дзелавых колаў Расіі, Польшчы і Фінляндыі выказалі жаданне прыняць удзел у інвестыцыйным форуме ў Віцебску 25-26 лютага. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязей камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Ксенія Зябкіна. Свой удзел у бізнес-форуме таксама пацвердзілі пасольствы Казахстана, Венесуэлы, Венгрыі. На форум запрошаны ўсе раёны і прадпрыемствы вобласці. Па папярэдніх даных, будзе прадстаўлена каля 200 праектаў. Аналіз паступіўшых заявак паказаў, што прыярытэтнымі з'яўляюцца развіццё транспартна-лагістычных сістэм, прыдарожны і гасцінічны сэрвіс, развіццё турыстычнай інфраструктуры. У вытворчай сферы ўзяты курс на ўкараненне інавацыйных тэхналогій. Некалькі такіх праектаў будзе прадстаўлена прадпрыемствамі мяса-малочнай перапрацоўкі. Акрамя выставы і прэзентацыі інвестпраектаў бізнесмены змогуць азнаёміцца з прадпрыемствамі рэгіёну, убачыць пляцоўкі, прызначаныя для рэалізацыі праектаў.-0-