Прадстаўнікі дзелавых колаў Віцебшчыны возьмуць удзел у кірмашы ў Германіі
Візіт у Кёльн для наведвання Сусветнай гандлёвай ярмаркі патрыманых машын «Usetec 2013», якая будзе працаваць з 20 па 25 красавіка, арганізуе Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Ярмарка «Usetec 2013» – гэта найбуйнейшая ў свеце прэзентацыя патрыманага абсталявання. Штогод каля 500 розных кампаній і фірмаў дэманструюць там сваю прадукцыю. Сёлета на выставе будуць прадстаўлены наступныя раздзелы: метала- і дрэваапрацоўка, апрацоўка пластмас/каучуку, робататэхніка і аўтаматызацыя, кантрольна-вымяральнае абсталяванне, машыны для харчовай прамысловасці, упаковачныя лініі, хімічнае абсталяванне і тэхналогіі, пад'ёмныя механізмы і сродкі павярхоўнага транспарту, тэкстыльныя, будаўнічыя і сельскагаспадарчыя машыны, інструменты, грузавы аўтатранспарт, запасныя часткі, прыналежнасці, утылізацыя і перапрацоўка адходаў і іншыя. Магчымасць убачыць станкі ў дзеянні і пагутарыць наўпрост з прафесіяналамі, а таксама добразычлівая атмасфера, якая пануе на ярмарцы, ствараюць унікальныя перадумовы для заключэння здзелак.
Алена СЫС, «Віцебскі рабочы».