Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і ФСАН сустрэліся з калектывам «Віцебскхлебпрама»
У рамках планавых мерапрыемстваў адбылася сустрэча ў працоўным калектыве ААТ «Віцебскхлебпрам» з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і абласных прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Работнікоў прадпрыемства цікавілі пытанні фарміравання фонду, налічэння і выплаты пенсій, добраахвотнае страхаванне свайго старэння, вылічэнне стажу працы і індывідуальнага каэфіцыента заробку для налічэння пенсій, адкладзены выхад на пенсію, льготнае пенсійнае забеспячэнне і іншыя.