Прадстаўнікі пажарна-выратавальнай службы Латвіі і МНС Беларусі сустрэліся ў Наваполацку

Представители пожарно-спасательной службы Латвии и МЧС Беларуси встретились в Новополоцке

Сёмае пасяджэнне беларуска-латвійскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне папярэджання катастроф, стыхійных бедстваў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама ліквідацыі іх наступстваў адбылося нядаўна ў Наваполацку. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Худалеева. Рабочая група прызнала выкананым рашэнне пратакола шостага пасяджэння і вырашыла працягнуць двухбаковае супрацоўніцтва.

У рамках сустрэчы прынята рашэнне аб рэалізацыі магчымасці навучання латвійскіх вадалазаў-ратавальнікаў у Беларусі, аб арганізацыі на тэрыторыі дзвюх краін семінараў-трэнінгаў па адпрацоўцы навыкаў правядзення вадалазна-выратавальных работ у прэсных і марскіх вадаёмах. Гасцям былі прадэманстраваны сучасныя ўзоры пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і аварыйна-выратавальнага абсталявання Наваполацкага гарнізона МНС, у тым ліку ПАСА №1 ААТ «Нафтан» і ПАСА №2 завода «Палімір». Азнаёміліся дэлегаты і з вучэбна-трэніровачнай базай гэтых падраздзяленняў.

Чакаецца, што чарговае пасяджэнне рабочай групы пройдзе ў наступным годзе на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі.