Прадстаўнікі праваахоўных органаў Беларусі і Расіі адзначаюць паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі ў прымежжы

4 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прадстаўнікі праваахоўных органаў Беларусі і Расіі адзначаюць паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі на сумежных тэрыторыях дзвюх краін. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Віцебску першы намеснік начальніка УУС па Пскоўскай вобласці Уладзімір Андрэеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Дамагчыся гэтага ўдалося агульнымі намаганнямі дзякуючы пастаяннай працы па ўдасканаленні ўзаемадзеяння, абмену вопытам і перадавымі формамі работы. Значную ролю адыгрывае і правядзенне розных сумесных аперацый і мерапрыемстваў: "Канал", "Нелегальны мігрант", аперацый па дарожна-транспартнай дысцыпліне і іншых. Разам з тым яшчэ шмат што трэба зрабіць, адзначыў Уладзімір Андрэеў. У Віцебскай вобласці 3-4 верасня праходзіла рабочая нарада кіруючага складу органаў унутраных спраў Смаленскай, Пскоўскай абласцей, Маскоўскага, Паўночна-Заходняга УУС на транспарце ДДПТ МУС Расіі і Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, органаў унутраных спраў на транспарце МУС Беларусі. Прадстаўнікі праваахоўных органаў абмяркоўвалі пытанні павышэння эфектыўнасці памежнага супрацоўніцтва ведамстваў дзвюх дзяржаў у барацьбе са злачыннасцю, абменьваліся перадавымі формамі і метадамі работы па розных напрамках.-0-