Прадстаўнікі Віцебшчыны адзначаны на конкурсе «Лекар года Рэспублікі Беларусь-2017»

Па традыцыі паўсюдна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня медыцынскіх работнікаў. Тых, хто дамогся найбольш значных вынікаў у прафесійнай дзейнасці, узнагародзілі і адзначылі ганаровымі граматамі і званнямі, усім выказалі падзяку за працу ў імя здароўя нашых людзей. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Лекар года Рэспублікі Беларусь-2017» адбылася 14 чэрвеня ў сталічным Палацы Рэспублікі.

Назавём толькі некаторых з вялікага спісу прызнання заслуг. Лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Лекар года» у сваёй намінацыі стала акушэр-гінеколаг Віцебскага абласнога радзільнага дома Людміла Матвеева. Галоўны ўрач абласнога эндакрыналагічнага дыспансера Людміла Педчанец узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі. Знака «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» удастоены загадчык хірургічным аддзяленнем абласной клінічнай бальніцы Яўген Украінец, намеснік галоўнага ўрача па педыятрыі абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра Ірына Юнес, правізар-аналітык Віцебскага РУП «Фармацыя» Алена Ларчанка, загадчык кафедры псіхіятрыі і наркалогіі Андрэй Кірычэнка і дэкан факультэта падрыхтоўкі замежных студэнтаў БДМУ Алег Васільеў, начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Алена Цішына і іншыя.

Сярод узнагароджаных Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі Людміла Беляева і прафесар кафедры шпітальнай хірургіі БДМУ Уладзімір Косінец, загадчык аддзяленнем анестэзіялогіі і рэанімацыі Сенненскай ЦРБ Віктар Ксянзоў, загадчык аддзелам абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ніна Муквіч і іншыя. Віншуем!

"Віцьбічы".