Прадстаўнікі Віцебшчыны сталі трыумфатарамі адкрытага чэмпіянату Беларусі па зімовым плаванні

На прославутым Камсамольскім возеры прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па зімовым плаванні. Апроч спартсменаў з нашай краіны, у ім удзельнічалі атлеты з Казахстана, Расіі і Эстоніі: усяго больш за 100 чалавек ва ўзросце ад 12 да 77 гадоў. На ім вышэй усялякіх пахвал выступілі прадстаўнікі Віцебшчыны.


Патрыярх зімовага плавання з абласнога цэнтра Станіслаў Шумякоў на 200-метровай дарожцы з ледзяной вадой (тэмпература складала 1,5°С) першынстваваў вольным стылем у ўзроставай катэгорыі звыш 50 гадоў. Яго больш малады калега, полацкі трэнер Ігар Капыценко, увогуле стаў трыумфатарам турніру. Ён перамог на дыстанцыях 25, 50, 100 і 200 м вольным стылем і на 50 м брасам, а таксама два разы стаў другім. Толькі меншая, чым у мінчан, колькасць удзельнікаў не дазволіла нам стаць першымі ў камандных спаборніцтвах, але і «серабро» – выдатны вынік. А яшчэ Станіслаў і Ігар па выніках года сталі лепшымі ў сваіх катэгорыях у агульным заліку. Наступныя старты – у канцы студзеня. У адкрытым Кубку Беларусі чакаецца ўдзел плыўцоў з 10 краін.

Алесь Бынькоў. Фота Дзмітрыя Восіпава, з архіва «Віцебскіх вестак».