Прадстаўнікі Віцебска прынялі ўдзел у Асамблеі дзелавых колаў у Мінску

Представители Витебска приняли участие в Ассамблее деловых кругов в Минске
Праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы развіцця прадпрымальніцкай супольнасці адлюстраваны ў «Нацыянальнай платформе бізнесу Беларусі – 2014», прынятай на Асамблеі дзелавых колаў у Мінску.

Праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы развіцця прадпрымальніцкай супольнасці адлюстраваны ў «Нацыянальнай платформе бізнесу Беларусі – 2014», прынятай на Асамблеі дзелавых колаў у Мінску.

Асамблея кожны год становіцца дзейснай пляцоўкай для дыялогу бізнесу, улады і грамадства. Аднак у гэтым годзе колькасць удзельнікаў значна павялічылася: акрамя бізнесменаў прысутнічалі прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, наглядных органаў, дэпутаты, судовыя выканаўцы, дыпламаты, члены замежных супольнасцей прадпрымальнікаў. Таксама аўдыторыя пашырылася дзякуючы ўпершыню арганізаванай анлайн-трансляцыі ў Інтэрнэце, якую змаглі ўбачыць партнёры больш чым з 400 бізнес-асацыяцый у 50 краінах свету, у тым ліку ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і шэрагу іншых.

Як паведаміў старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карягін, праект платформы за апошнія два месяцы перапрацоўваўся 12 разоў. Дакумент быў размешчаны на больш чым 90 сайтах, таму да абмеркавання далучыліся многія жыхары краіны, якія актыўна дасылалі свае пытанні і прапановы. У дыскусіі прымалі ўдзел і дзяржаўныя органы: Камітэт дзяржкантролю, Мінгандлю, Мінэканомікі, кіраўнік якога Мікалай Снапкоў быў кіраўніком рабочай групы па падрыхтоўцы платформы.

– Мы бачым павелічэнне ролі малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміцы краіны, яго рэгіяналізацыю, гэта значыць развіццё прадпрымальніцтва ў невялікіх гарадах, рост колькасці занятых менавіта ў дадзеным сегменце. Гэта вынік паслядоўнай сістэмнай працы ўрада і бізнес-асацыяцый, але такога выніку недастаткова, – лічыць міністр эканомікі. На думку Мікалая Снапкова, механізм выяўлення і вырашэння праблем бізнесу павінен быць наступным: бізнес-асацыяцыя – рэгіянальныя ўлады – урад. А прынцып – не ўзаемныя абвінавачванні, а сумесныя намаганні.

Минулы год быў няпростым для эканомікі краіны, пра гэта казалі ўсе. Разам з тым са 107 пытанняў, пазначаных у платформе 2013-га, амаль палова знята з парадку дня альбо знаходзіцца ў стадыі вырашэння. Праведзена больш за 300 «круглых сталоў», семінараў і канферэнцый па актуальных для бізнесу аспектах, гэта значыць практычна кожны дзень абмяркоўваліся праблемы прадпрымальнікаў. Дзелавымі коламі віталіся прыняты антыманапольны закон, закон аб гандлі, які стварае роўныя магчымасці для дзяржаўных і прыватных суб'ектаў гаспадарання. Аднак, адзначаюць бізнесмены, такі значны дакумент, як дырэктыва Прэзідэнта №4, на практыцы часта не выконваецца. Узнікае шмат несупадзенняў у заканадаўстве, якія перашкаджаюць развівацца прадпрыемствам. З гэтым сутыкнуўся і сенатар, член рэспубліканскага савета па развіцці прадпрымальніцтва, генеральны дырэктар абутковага холдынгу «Марка» Мікалай Мартынаў. Прабуксоўкі ў рэканструкцыі мехавага камбіната і стварэнні гарбарна-абутковага холдынгу ўзнікаюць з-за розначытанняў у заканадаўстве, нягледзячы на тое, што падпісаны ўказ Прэзідэнта і прадуманы кожны крок. Што тычыцца платформы, то Мікалай Мартынаў адзначыў, што калі нават 20% пытанняў, адлюстраваных у дакуменце, будзе выканана, гэта ўжо стане поспехам беларускага бізнесу. Асноўнай праблемай для айчынных прадпрымальнікаў сенатар лічыць высокія стаўкі па крэдытах.

Гэта ж адзначалі многія выступоўцы. Недаступнасць крэдытных рэсурсаў не дае магчымасці рэалізаваць новыя праекты. Свае прапановы прадстаўнікі канфедэрацыі прадпрымальніцтва накіравалі ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Таксама балючымі кропкамі бізнесу на сённяшні дзень з'яўляюцца манапалізацыя ў прыняцці рашэнняў, высокая кошт арэндных плошчаў, адсутнасць кваліфікаваных працоўных рэсурсаў і неадпаведнасць падрыхтоўкі кадраў патрэбам сучаснага рынку.

(На фота) Брыфінг для прэсы: прадстаўнікі бізнесу Віцебшчыны – генеральны дырэктар ТАА «Альянспласт» Мікалай Сілінаў і генеральны дырэктар абутковага холдынгу «Марка» Мікалай Мартынаў, а таксама старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карягін.

Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"