Прадстаўнікі Віцебскай вобласці прымаюць удзел у форуме міжнароднай дыпламатыі «Дыялог на Волзе»

Представители Витебской области принимают участие в форуме международной дипломатии «Диалог на Волге»
Працоўны візіт беларускай дэлегацыі, якую ўзначальвае старшыня Віцебскага аблвыканкама, пачаўся ў Валгаградзе з сустрэчы з губернатарам Валгаградскай вобласці Андрэем Бочаравым і абмеркавання пытанняў пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага, адукацыйнага, гуманітарнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін заўважыў, што легендарны Сталінград-Валгаград мае вялікае значэнне для ўсіх жыхароў Рэспублікі Беларусь і для ўсяго свету, заявіў аб важнасці нарошчвання сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва з Валгаградскай вобласцю, адзначыўшы, што «ужо з'яўляюцца новыя праекты, новыя кропкі дотыку нашых рэгіёнаў».

Прадстаўнікі Віцебшчыны прынялі ўдзел у рабоце IX Міжнароднага форуму грамадскай дыпламатыі ”Дыялог на Волзе: мір і ўзаемаразуменне ў XXI стагоддзі“.









Фота прадастаўлена прэс-службай Валгаградскай вобласці.