Прадстаўнікі Віцебскай вобласці заваявалі два медалі на рэспубліканскім этапе «Снежны снайпер-2021»

У рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» прайшоў фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Па выніках спаборніцтваў прадстаўнікі Віцебскай вобласці заваявалі дзве медалі. У старэйшай узроставай групе Яўген Бурак з Бешанковічаў фінішаваў другім у спрынтарскай гонцы на 3 кіламетры. Любоў Есмуханава з Аршанскага раёна ў аналагічнай дысцыпліне сярод дзяўчынак стала трэцяй.