Прадстаўнікі ўлады і грамадскасці Віцебска абмяркуюць, як угаманіць ліхачоў на дарогах

Ініцыятарам «круглага стала» з кіроўцамі мотатранспарту стаў начальнік УУС аблвыканкама Віктар Сянько. Падчас сустрэчы будуць уздымацца пытанні, якія тычацца бяспечнага руху мотацыклістаў. Чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў абл- і гарвыканкама, БРСМ, аўташкол, аўтобуснага і тралейбуснага паркаў, кіраўнікоў байкерскіх клубаў.

Далучыцца да абмеркавання можа любы ахвотны, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення. Мерапрыемства адбудзецца 31 ліпеня а 11.00 у будынку УУС (пр-т Фрунзе, 41а). Дадатковую інфармацыю даведвайцеся па тэлефонах 8(0212)58-44-44, 48-78-16.

Алег Шведаў, "Віцебскія весці"