Прадстаўнікі ўлады ўзялі ўдзел у святкаванні Успення Прасвятой Багародзіцы

Представители власти приняли участие в праздновании Успения Пресвятой Богородицы
Успенне Прасвятой Багародзіцы – важнае царкоўнае свята, другое пасля Уваскрасення Хрыстова.

Напярэдадні свята архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый здзейсніў Усяночнае бдзэнне ў віцебскім Свята-Успенскім кафедральным саборы, а ў дзень Успецця Прасвятой Багародзіцы ўзначаліў Боскую літургію.

Малебен, які завяршыў хрэсны ход вакол Свята-Успенскага сабора, наведалі прадстаўнікі ўлады, у тым ліку старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама Міхаіл Даніленка. Уладзімір Уладзіміравіч павіншаваў віцябчан са святам і пажадаў, каб у доме кожнага навечна пасяліліся радасць, згода і шчасце.

Таксама кіраўнік абласнога дэпутацкага корпуса адзначыў, што Віцебская епархія на чале з архіепіскапам Дзімітрыем робіць усё ад яе залежнае для міру і ўзаемаразумення ў нашай шматнацыянальнай вобласці.

– Адраджэнне духоўна-маральнага здароўя жыхароў Віцебшчыны, асвета і выхаванне, захаванне найбагацейшай гістарычнай і культурнай спадчыны – наша агульная задача, вырашаць якую закліканы разам свецкая і духоўная ўлада, – сказаў Уладзімір Церанцьеў.

"Віцебскія весці". Фота з архіва Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.