Прадстаўніцы Віцебшчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці
За нараджэнне і выхаванне пяцёра і больш дзяцей паўсотні беларусак узнагароджаны ордэнам Маці, у тым ліку і прадстаўніцы Віцебскай вобласці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка.
Спіс узнагароджаных мам паўночнага рэгіёну папоўнілі хатняя гаспадыня з абласнога цэнтра Любоў Сяргеева, наваполачанка Аксана Вартанова, якая працуе выхавацелем ясляў-сада №30, а таксама медсястра Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Наталля Шыдлова.
Як паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, усяго на сённяшні дзень 705 жыхарак Віцебшчыны ўдастоены такой ганаровай узнагароды за мацярынства.