Прадстаўніцы Віцебшчыны перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе «Жанчына года-2015»

У Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы ўшанавалі пераможцаў VIII Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2015». У фінал конкурсу выйшлі 35 жыхарак краіны.


Сярод пераможцаў у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва» — галоўны ўрач УЗ ”Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр“ Галіна Пузанава. У намінацыі «За выхаванне дзяцей і моладзі» сярод лепшых названа намеснік дырэктара УА ”Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж“ Таццяна Шаўрова. У намінацыі «За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры» сярод пераможцаў — дырэктар ДУА ”Лепельская дзіцячая школа мастацтваў“ Вераніка Хомбак. У намінацыі «За ўклад у развіццё вёскі» ў ліку лаўрэатаў - намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ ”Белянева“ Сенненскага раёна Іна Пронька. Псіхолаг, спецыяліст па рабоце з моладдзю УЗ ”Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца“ Алеся Каваленка перамагла ў намінацыі «Паспяховы старт і надзея Беларускага саюза жанчын».

 

Святлана Дзядзінкіна,

галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення 
ідэалагічнай работы, культуры 
і па справах моладзі аблвыканкама.

Фота БЕЛТА.