Прадстаўніцтва Славакіі на "Славянскім базары" варта пашырыць - М.Сярватка
11 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Удзел славацкіх дзеячаў культуры ў прадстаўнічым міжнародным форуме мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" неабходна пашырыць. Такую кропку гледжання карэспандэнту БЕЛТА выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мар'ян Серватка.
Пасол упершыню прысутнічае на "Славянскім базары" і захоплены яго маштабам. "Тут пануе незвычайная атмасфера свята, цудоўныя артысты, сцэнаграфія", - дадаў ён. Дыпламат таксама адзначыў жанравую разнапланавасць фестывалю і прадстаўніцтва розных відаў мастацтва.
Па словах Мар'яна Серваткі, ён мае намер ініцыяваць удзел большай колькасці славацкіх артыстаў, мастакоў, музыкантаў ужо ў наступным фестывалі. "Знаёмства з культурамі нашых краін дапаможа больш цеснаму наладжванню дзелавых кантактаў", - упэўнены дыпламат.
На сёлетнім "Славянскім базары" Славакію прадстаўляе Яраслаў Парчы. Ён удзельнічае ў конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2009".-0-