Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка
Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах
у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА
паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Яна растлумачыла, што перадвыбарная агітацыя
пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Так, іх вылучэнне
завяршаецца 7 кастрычніка, на рэгістрацыю адводзіцца дзесяць дзён. Гэта значыць,
перадвыбарная агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка. Калі кандыдата зарэгіструюць
раней гэтага тэрміну, то ён зможа прыступіць да агітацыі. "Але ўсё роўна гэта
сярэдзіна кастрычніка", - дадала кіраўнік ЦВК.
Лідзія Ярмошына падзялілася чаканнямі ад перадвыбарнай агітацыі, падкрэсліўшы, што толькі ад кандыдатаў у дэпутаты залежыць, наколькі гэты этап будзе запамінальным. "Калі кандыдаты выкарыстаюць хоць бы ўсё тое, што ім бясплатна дае дзяржава (выступленні ў газетах, на тэлебачанні, удзел у тэледэбатах), то ўжо гэта будзе дастаткова ажыўлена", - лічыць старшыня ЦВК. Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - 7 лістапада.