Перадвыбарчую агітацыю ў Віцебску можна праводзіць больш чым на 20 пляцоўках

15 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Актовыя залы навучальных устаноў і пляцоўкі ў жылых мікрараёнах выбраны мясцовымі ўладамі для правядзення сустрэч і масавых мерапрыемстваў з удзелам кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб у буйных гарадах Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Беларусі Віцебскі гарвыканкам вызначыў больш за 20 пляцовак для правядзення ў пропускным парадку масавых мерапрыемстваў (збораў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), арганізаваных кандыдатамі ў прэзідэнты, іх даверанымі асобамі для перадвыбарнай агітацыі. Нароўні з агітпляцоўкамі ў мікрараёнах, у гэты спіс таксама ўвайшла плошча Леніна - адна з цэнтральных гарадскіх плошчаў. Сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама перадвыбарныя зборы, арганізаваныя выбаршчыкамі, будуць праходзіць у актавых залах навучальных устаноў - бліжэй да месца жыхарства выбаршчыкаў. Гарвыканкам абавязаў кіраўнікоў арганізацый забяспечыць доступ у гэтыя памяшканні кандыдатам у прэзідэнты, іх давераным асобам для сустрэч з выбаршчыкамі і перадвыбарных збораў, арганізаваных выбаршчыкамі з захаваннем неабходных санітарных нормаў і мер пажарнай бяспекі. Наваполацкі гарвыканкам вызначыў 6 пляцовак для правядзення ў пропускным парадку масавых мерапрыемстваў, арганізаваных кандыдатамі і выбаршчыкамі, і яшчэ 8 памяшканняў для сустрэч. У Оршы вулічныя агітацыйныя мерапрыемствы могуць праводзіцца на 13 пляцоўках і ў 11 памяшканнях, а ў Полацку праводзіць агітмерапрыемствы можна будзе ў 8 памяшканнях і на ўсіх пляцоўках у мікрараёнах масавай забудовы. Пры гэтым Полацкі гарвыканкам, па словах кіраўніка справамі гарвыканкама Лёдзія Лысенка, спіс памяшканняў для сустрэч зрабіў адкрытым: пры жаданні кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы могуць праводзіць зборы на прадпрыемствах і ў арганізацыях, для гэтага дастаткова звязацца з кіраўніцтвам прадпрыемстваў. Даўшы згоду на такую сустрэчу з адным кандыдатам, кіраўнік не мае права адмовіць у аналагічнай просьбе іншаму прэтэндэнту, падкрэсліў Лёдзій Лысёнак.-0-