Прэміі аблвыканкама фіналістам прадметных алімпіяд і іх педагогам уручаны ў Віцебску
З моманту заснавання (красавік 2012 года) прэміі аблвыканкама былі ўдастоены 473 навучэнцы і 350 настаўнікаў. На гэты раз ушанавалі ўладальнікаў 70 дыпломаў і трох медалёў. Срэбны па выніках міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы атрымаў Артур Петухоўскі з віцебскай гімназіі №8, бронзавыя – Антон Жыльцоў з віцебскай гімназіі №2 на IV міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёну і Ягор Гафараў з віцебскай гімназіі №1 на міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе. Шэраг новаспечаных уладальнікаў прэміі аблвыканкама ўжо сталі студэнтамі прэстыжных айчынных і расійскіх ВНУ.
Прывітаўшы ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падзякаваў пераможцам алімпіяд за ўражлівыя вынікі, настаўнікам – за высокае прафесійнае майстэрства і ўклад у развіццё алімпіядніцкага руху, бацькам узнагароджаных школьнікаў – за ўсебаковую дапамогу і падтрымку ў выхаванні адораных дзяцей.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны адзначыў, што адукацыя ў Беларусі адносіцца да найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Павышэнне яе якасці і даступнасці – мэта Дзяржпраграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка на 2016 – 2020 гады».
У вобласці вядзецца паслядоўная праца па ўмацаванні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны работнікаў галіны і падтрымкі навучэнцаў, маральнага і матэрыяльнага стымулявання педагагічнай працы. Толькі ў бягучым годзе на гэтыя патрэбы з абласнога бюджэту выдзелена 552 млн руб. (амаль 31%).
Выкананы значныя работы па мадэрнізацыі і рамонце ўстаноў адукацыі, за бюджэтныя і сродкі з іншых крыніц набыта 45 аўтобусаў, 40 камп’ютарных класаў, 215 персанальных камп’ютараў і іншае неабходнае для вучэбна-выхаваўчага працэсу абсталяванне.
Штогод каля 150 тыс. руб. выдзяляецца на правядзенне абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды, заахвочванне пераможцаў яе заключнага этапу і міжнародных алімпіяд, педагогаў, якія падрыхтавалі найлепшых удзельнікаў.
Педагогі Віцебшчыны – высокакваліфікаваныя прафесіяналы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, плённа працуючыя ў гарадскіх і сельскіх установах адукацыі на карысць нашай радзімы. Цэлая іх пляяда – уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Адукацыя».
Гэта Вераніка Лакціна (віцебская гімназія №8, інфарматыка), якая падрыхтавала 41 пераможцу алімпіяд, у тым ліку 6 – міжнародных, Ала Мараліна (віцебская гімназія №1, біялогія), вучні якой таксама не раз бліскалі на айчынных і замежных інтэлектуальных спаборніцтвах, Алена Аляксандрава (віцебская гімназія №7, руская мова і літаратура), Сяргей Крывенка (віцебская гімназія №2, геаграфія), Таццяна Баркевіч (Глубокская раённая гімназія, беларуская мова і літаратура) і многія іншыя.
Цырымонію ўзнагароджання ўпрыгожылі лепшыя школьныя творчыя калектывы.