Прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2010 года ўручаны 20 арганізацыям
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года ўручыў сёння дваццаці прадпрыемствам і арганізацыям першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэмія прысуджана за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі (аказання паслуг).
Лаўрэатамі прэміі сталі: дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека" (г.Гомель), ЗАТ "Маладзечнамебель", навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белзетэхніка" (г.Мінск), ТАА "Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава" (г.Мінск), ААТ "Віцебскі мясакамбінат", ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", ААТ "Магілёўхімвалакно", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Малочны Свет" (г.Гродна), ААТ "Аршанскі станкабудаўнічы завод "Чырвоны бальшавік"), ААТ "Прадукты харчавання" (г.Брэст), ААТ "Савушкін прадукт" (г.Брэст), ПРУП "Беларускі цэментны завод" (г.Касцюковічы), РУП "Рэчыцкі метызны завод", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" (г.Мінск), СП ЗАТ "Міжнародны дзелавы альянс" (г.Мінск), СП ЗАТ "Мілавіца" (г.Мінск), філіял лакаматыўнага дэпо г.Ліда транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі", установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт" (г.Мінск), установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
Акрамя таго, звання дыпламантаў конкурсу на саісканне прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года ўдастоены ААТ "Брэсцкі электратэхнічны завод", РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі" (г.Мінск), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па інжынерных пошуках, праектаванні аўтамабільных дарог, аэрадромаў і штучных збудаванняў на іх "Белгіпрадар" (г.Мінск).
Прадастаўлена таксама права арганізацыям - удзельнікам конкурсу 2010 года, якія з'яўляюцца лаўрэатамі конкурсаў 2005-2007 гадоў, пацвердзілі высокі ўзровень якасці прадукцыі, паслуг і кіравання вытворчасцю і не сталі пераможцамі конкурсу 2010 года, праведзенага ў Год якасці, выкарыстоўваць выяву эмблемы прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў маркіроўцы тавараў, дакументацыі, рэкламе на працягу двух гадоў. Такое права атрымалі 20 прадпрыемстваў. Гэта беларуска-расійскае сумеснае прадпрыемства "Брэстгазапарат" ААТ, КУП "Гарадскі малочны завод №1" (г.Мінск), ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" (г.Мінск), ААТ "Беларускі аўтамабільны завод" (г.Жодзіна), ААТ "Бярозаўскі мясакансервавы камбінат", ААТ "Брэсцкі панчошны камбінат", ААТ "Брэсцкі электратэхнічны завод", ААТ "Віцебскія дываны", ААТ "Кобрынскі масларобна-сыраробны завод", ААТ "Камінтэрн", (г.Гомель), ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", ААТ "Стужка" (г.Магілёў), ААТ "Мінскі маторны завод", ААТ "Мінскжалезабетон", ААТ "Пінскі мясакамбінат", ААТ "Пастаўскі малочны завод", ААТ "Свiтанак" (г.Жодзіна), РУП "Гасцінічны комплекс "Юбілейны" (г.Мінск), СААТ "Камунарка" (г.Мінск), філіял "Завод Ювелір" рэспубліканскага алмазнага ўнітарнага прадпрыемства "Гомельскае ВА "Крышталь".
Конкурс на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці праводзіцца ў Беларусі штогод у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 5 лістапада 1998 года №1705. З 1999 па 2009 гады лаўрэатамі прэміі сталі больш за 170 арганізацый розных галін прамысловасці і сферы паслуг.-0-