Прэміі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў прысуджаны навучэнцам устаноў адукацыі мастацкага профілю ў сферы культуры

Дзесяць прэмій у памеры 15 базавых велічынь кожная атрымаюць выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў і шэсць прэмій па 20 базавых велічынь — навучэнцы музычных каледжаў Віцебска і Наваполацка, каледжа культуры і мастацтваў Віцебска.

Геаграфія пераможцаў уключае многія райцэнтры вобласці, а таксама горад Віцебск. Напрыклад, адзначаны прадстаўнікі Віцебскага музычнага каледжа імя І. І. Салерцінскага Дар'я Голубева, Алена Засімовіч і Цімафей Копка.

Усе ўладальнікі прэмій з'яўляюцца пераможцамі заключных этапаў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў, алімпіяд па вучэбных прадметах прафесійнага майстэрства. Практыка прысуджэння такога заахвочвання існуе з 2014 года.