Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў ад імя Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым беларусам краіны

8 снежня ў Палацы Рэспублікі сабраліся навукоўцы, урачы, аграрыі, педагогі, людзі розных прафесій і ўзростаў. Усіх іх аб'ядноўвае адно — упартая і карпатлівая праца. Па даручэнні Прэзідэнта Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым беларусам краіны. У ганаровым спісе больш за 100 чалавек.

Сярод узнагароджаных — віцябляне. Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны начальнік упраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама Ірына Леўковіч і намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела эканамічнага аналізу ўпраўлення ўліку падаткаў, справаздачнасці і эканамічнага аналізу інспекцыі па падатках і зборах па Віцебскай вобласці Святлана Рагайшыс.

На кіраўнікоў ускладзена вялікая адказнасць за эфектыўную працу даручаных структур і забеспячэнне ўстойлівага развіцця нашай эканомікі, адзначыў прэм'ер-міністр падчас урачыстага ўзнагароджання.

Гэтым жа ўказам Прэзідэнта №411 ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Ігар Мартынаў.

 

«Витьбичи».