Прэс-тур расейскіх журналістаў пройдзе па Віцебскай вобласьці
8 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Прэс-тур расійскіх журналістаў пройдзе па Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама.
Як чакаецца, шматлікая (каля 90 чалавек) група прадстаўнікоў электронных і друкаваных СМІ 30 верасня і 1 кастрычніка наведае Віцебск, Віцебскі раён, Полацк і Наваполацк. У праграме знаходжання запланаваны знаёмства з работай адкрытага акцыянернага таварыства "Рудакова", якое спецыялізуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, наведванне аграгарадка Ноўка і нафтаперапрацоўчага прадпрыемства "Нафтан". Журналістам прадставіцца магчымасць пабываць у музеі-сядзібе Ільі Рэпіна "Здраўнёва" і Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Затым яны адправяцца ў Мінск.
Віцебская вобласць упершыню прымае такую прадстаўнічую дэлегацыю замежных журналістаў.-0-