Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ "Нафтан"

Президент Беларуси Александр Лукашенко посетил ОАО "Нафтан"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўніцтва Віцебскай вобласці выразна бачыць стратэгію рэгіянальнага развіцця. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння падчас наведвання ААТ "Нафтан".


"Трэба вырашаць праблемы, бачыць стратэгію. Павінна быць пэўная стратэгія, прыкладна як вы спрабуеце або спрабавалі (ужо, можа, адышлі) выбудаваць стратэгію ў сельскай гаспадарцы: калі вы ведаеце, дзе пабудаваць комплекс на цэлы раён ці на два, дзе нешта аб'яднаць, раз'яднаць і ў выніку атрымаць эфект не толькі ў вытворчасці, але і ў эканоміцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне створаны ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, і цяпер трэба думаць аб развіцці стратэгічных галін і прадпрыемстваў. "У свой час мы пачалі мадэрнізаваць дрэваапрацоўку, і ў вас нямала зрабілі, - прывёў ён прыклад. - Калі вы тут не працуеце на мадэрнізаваных прадпрыемствах, то гэта наогул дрэнна для вас, міністра і ўрада. Гэта стратэгічны напрамак, але гэта не ваша прыдуманая стратэгія. Калісьці праз калена я ўсіх прымусіў мадэрнізаваць дрэваапрацоўку. Крычалі, лямантавалі - сёння дрэваапрацоўка дае вынік у цэлым па краіне". 



А сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну кіраўніку дзяржавы далажыў губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шэрстнёў. Паводле яго слоў, становішча спраў у вобласці стабільнае, аднак паказчыкі маглі б быць вышэй, калі б "Нафтан" быў больш загружаны і працаваў рэнтабельней. Шмат што ў рэгіёне залежыць менавіта ад гэтага прадпрыемства. "Як толькі прасаджваюцца нейкія пытанні на "Нафтане", вядома, сур'ёзна падаюць у цэлым аб'ёмы сацыяльна-эканамічнага развіцця", - заўважыў Мікалай Шэрстнёў. Разам з тым ён падкрэсліў, што ў апошнія гады Віцебская вобласць стараецца адысці ад прамой залежнасці ад магутных прадпрыемстваў і нафтахімічнага комплексу ў цэлым. 

"Пастаянна залежаць ад іх стану не зусім правільна", - лічыцьгубернатар. У сваю чаргу старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка акцэнтаваў увагу, што ў Віцебскай вобласці ёсць добрая база і структура прамысловасці. Аднак многія прадпрыемствы загружаны не цалкам і маюць патрэбу ў сыравіне. "Нарашчэнне аб'ёмаў і зніжэнне выдаткаў - найважнейшая задача", - упэўнены ён. 

На прадпрыемстве Прэзідэнту таксама далажылі аб развіцці нафтаперапрацоўчага завода. Затым ён азнаёміўся з сучаснымі метадамі кіравання вытворчасцю, наведаўшы на прадпрыемстве некалькі аб'ектаў.

БЕЛТА.