Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Аршанскі льнокамбінат
Як далажылі Кіраўніку дзяржавы, у свеце ў цяперашні час ёсць толькі некалькі краін, якія вырошчваюць лён. Гэта ў асноўным еўрапейскія дзяржавы. Першы радок рэйтынгу займае Францыя, Беларусь знаходзіцца прыкладна на другой-трэцяй пазіцыі. "Гэта добра, што на рынку ўсё менш дзяржаў. Таму трэба апрацоўваць свой лён, каб не закупляць (частку сыравіны па імпарце. - Заўв.). Дадзеная галіна на працягу трох гадоў павінна быць мінімум удвая эфектыўнейшай. І мы гэта можам зрабіць, калі б у нас Урад працаваў як след", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пры наведванні прадпрыемства выказаў долю крытыкі ў адрас кіраўніцтва АПК і губернатараў за недастатковыя аб'ёмы айчыннай ільняной сыравіны, а таксама часта і яе якасць. На мадэрнізаваным Аршанскім льнокамбінаце застаюцца незагружанымі каля трэці магутнасцей, а частку ільнавалакна для перапрацоўкі даводзіцца закупляць за мяжой, напрыклад, у той жа Францыі. Зразумела, усё гэта адбіваецца на цане канчатковай прадукцыі і эфектыўнасці прадпрыемства ў цэлым.
Па словах віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага і губернатараў, у планы па лёне ў бягучым годзе ўмяшаліся неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Аднак Прэзідэнт падкрэсліў, што недапушчальна спасылацца толькі на гэты фактар, указваючы на недапрацоўкі і ў мінулыя гады. "Нам патрэбны не толькі дзяржзаказ, нам патрэбна эфектыўная вытворчасць", - сказаў ён.
Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што ў цэлым лён - рэнтабельная культура, на якой можна зарабляць, і ў гэтым напрамку ў Беларусі ўжо шмат зроблена. Прэзідэнту далажылі аб мадэрнізацыі льнокамбіната, укладзеных інвестыцыях. У выніку вырас аб'ём экспарту, пашырылася яго геаграфія, павялічыліся выручка, зарплаты. Прадпрыемства забяспечвае своечасовыя разлікі па ўзятых на сябе крэдытных абавязацельствах.
Аляксандр Лукашэнка асабліва звярнуў увагу, што і непасрэдна сельгасвытворцы павінны адчуваць рост эфектыўнасці і атрымліваць прыбытак. У гэтым плане льнокамбінат ужо на працягу некалькіх гадоў паэтапна павышае закупачныя цэны на сыравіну і гатовы на новыя істотныя крокі, каб зацікавіць сялян.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з вытворчасцю, прайшоў па цэхах і пагутарыў з работнікамі прадпрыемства, агледзеў узоры выпускаемай прадукцыі.
Это глубокая переработка, добавленная стоимость, дополнительные деньги и занятость, уход от импорта, - отметил Александр Лукашенко. - Что нам мешает обеспечить свои больницы (медицинскими изделиями изо льна. - Прим.) и прочее, продавать свое? Ничего не мешает".
Мало того, что это политическая культура (для Беларуси, так как изображена на гербе страны. - Прим.), в мире льна не хватает. Значит, рынок будет. Чем дальше, тем больше. Ну и коль мы начали этим заниматься и вложили большие деньги в производство и переработку, надо дальше, углубляя эту переработку, получить и косметологические товары, и для медицины... Надо углубляться", - резюмировал белорусский лидер.
В ходе рабочей поездки в Оршанский район Президент также провел совещание по развитию льняной отрасли и переработки льна.
"Мы на працягу года, мусіць, адкладалі правядзенне гэтай нарады. Далей адкладаць няма куды. Гэты год быў момантам ісціны для вытворчасці лёну і рапсу - мы яшчэ пагаворым пра гэту культуру, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння наша задача - аб'ектыўна вызначыць праблемныя пытанні з тым, каб вывесці нарэшце ільновую галіну на эфектыўны ўзровень працы. Таму мне патрэбны аргументаваныя, шчырыя і сумленныя адказы на ўсе пытанні. Не спрабуйце, падціснуўшы хвост, бойка далажыць, які гераізм вы здзейснілі ў гэтай галіне".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўвага да гэтай сферы не выпадковая. Беларусь - адна з вядучых краін-вытворцаў ільнавалакна. Да таго ж, ільно - гэта адзіны штогод аднаўляльны від сыравіны для тэкстыльнай прамысловасці. Сёння беларускія прадпрыемствы выпускаюць спецыялізаваную тэхніку для яго вырошчвання і ўборкі, а заводы асвойваюць і развіваюць новыя напрамкі выкарыстання ільнавалакна, трэскі і ільнонасення.
"У цяперашні час у нас аднаўляецца такая, здавалася б, страчаная пазіцыя, як вытворчасць ільнога алею. Некалькі гадоў таму мы яго цалкам імпартавалі", - канстатаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў краіне яшчэ некалькі гадоў таму вызначыліся з тэхналогіяй вырошчвання, аптымальнымі тэрмінамі сяўбы і ўборкі лёну, з падыходамі да працы Аршанскага ільнокамбіната і тэхнічным перааснашчэннем ільназаводаў і ільнасейных арганізацый.
"Але сітуацыя ў ільнагаліне не вясёлкавая. Так, трэба сказаць, што нейкі маленькі-маленькі прырост ёсць, дынаміка ў патрэбным напрамку. Не толькі таму, што рынак сёння дапамог нам, попыт пайшоў, але яшчэ і таму, што неяк заварушыліся, у гаспадарках пачалі больш увагі надаваць льну. Але гэта ж слёзы", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Па словах Прэзідэнта, яго насцярожвае, што на нарадах з году ў год узнімаюцца адны і тыя ж пытанні. "Праблемы ёсць як у вытворцаў лёну, так і ў яго перапрацоўшчыкаў, аднак эфектыўных рашэнняў не прапануюць ні губернатары, ні Урад", - адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка спытаў, чаму па-ранейшаму не выконваюцца тэхналагічныя рэгламенты па падборы глебаў і іх апрацоўцы, што перашкаджае сеяць лён і ўздымаць ільнотрасту ў агратэхнічныя тэрміны і чаму для закладкі таварных пасеваў выкарыстоўваецца не якаснае насенне. "Гэта пытанні сельскай гаспадаркі, сельгаспрадпрыемстваў", - звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама пацікавіўся, якая ў краіне праведзена праца па стварэнні машын для ўсяго тэхналагічнага цыклу, чаму ў ільносейных арганізацый да гэтага часу няма неабходнай тэхнікі для вырошчвання і ўборкі лёну. "Што перашкаджае поўнай загрузцы вытворчых магутнасцяў нашых ільнозаводаў? Чаму яны працуюць неэфектыўна, а іх мадэрнізацыя звялася да банальнай замены зношаных вузлоў і агрэгатаў? У чым прычына адсутнасці якаснага ільнавалакна ў неабходным аб'ёме і невыканання дзяржзаказу?" - узняў цэлы шэраг праблемных пытанняў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што Расія і Кітай, якія купляюць ільнавалакно ў Беларусі, вырабляюць тавары, якія карыстаюцца вялікім попытам у параўнанні з беларускімі. "Дзе тэхналогіі, спецыялісты, якія павінны прасоўваць айчынную ільняную прадукцыю?" - пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт канстатаваў, што ў развіццё Аршанскага ільнокамбіната з 2007 года ўкладзена $212 млн. Што ў такім выпадку стрымлівае нармальнае развіццё прадпрыемства, спытаў ён. "Сёння мы вызначыліся: 30-35% яны могуць дадаць, у іх магутнасцяў хапае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рашэнне аб развіцці ў краіне ільняной галіны было прынята даўно, і сёння ўжо позна спрачацца, правільным ці яно аказалася. "Я лічыў, лічу, а цяпер і вы пераканаліся ў тым, што мы паступілі правільна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым, па яго словах, праца да гэтага часу наладжана неефектыўна. "Галоўнае маё ўражанне пакуль сёння - гэта брыдкія мы людзі. Любіць трэба сваю краіну. І любоў павінна выяўляцца не ў балбатні і словах, а ў справах", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў ранейшыя часы лён вырошчвалі многія краіны: Францыя, Кітай, Расія, Нідэрланды, Бельгія, Казахстан і Беларусь. "Мы былі на шостым-сёмым месцы, калі не браць Савецкі Саюз, - канстатаваў ён. - А цяпер апынуліся на другім месцы. Францыя яшчэ трохі варушыцца па вытворчасці лёну, толькі якасна ў адрозненне ад нас. Кітай згарнуў вытворчасць, засталося зусім трохі. Льнаводства ў Расіі загніло напраст".
У той жа час, заўважыў Кіраўнік дзяржавы, людзі цэняць ільняную прадукцыю, попыт на яе толькі расце. "А для нас, чарнобыльскай рэспублікі, Украіны і Расіі гэта наогул "лекі". Ільняныя тканіны - гэта выратаванне для нас. Свет даўно зразумеў, асабліва Еўропа: льну быць. А колькасць вытворцаў памяншаецца. Так правільна мы паступілі, што некалі заняліся мадэрнізацыяй вытворчасці, асабліва на гэтым ільнакамбінаце - гэта наша гісторыя? Абсалютна правільна. І жыццё гэта пацвердзіла, - заявіў Прэзідэнт. - Здавалася б, чаго ў мяне такі благі настрой? Таму што мы брыдка ставімся да гэтага".
"Праходзячы па гэтых цэхах, кіраўнік прадпрыемства проста абмовіўся: вось кароткае валакно, вось гэта зрабілі, тое зрабілі. Выдатныя тканіны робяць з кароткага ільнянога валакна, мы іх бачылі. Але гэта ўсяго 30-35% ён перапрацаваў. А астатнія 65-70% дзе? Упакаваў, кудысьці адправіў, нешта сам зрабіў. Сёння 60-70% кароткага ільнянога валакна не даюць таго даходу, той эфектыўнасці і прыбытку, які мы маглі б мець", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
На нарадзе дырэктар РУП "Інстытут лёну" Іван Голуб адзначыў, што, нягледзячы на рэкамендацыі вучоных і правядзенне навучальных мерапрыемстваў, пакуль не ўсюды ў краіне ўдаецца вырошчваць і апрацоўваць лён па тэхналогіі.
Аляксандр Лукашэнка адрасаваў пытанне намесніку Прэм'ер-міністра Міхаілу Русаму, чаму склалася такая сітуацыя. "Гэта ўпушчэнне. Даціснем да кожнага гектара", - адказаў віцэ-прэм'ер.
Прэзідэнт падкрэсліў, што калі ў будучым годзе кіраўніцтва АПК і Нацыянальнай акадэміі навук разам не забяспечаць выкананне тэхналогій вырошчвання лёну, то будуць прыняты самыя жорсткія меры. Практычная работа на месцах - зона адказнасці губернатараў.
Адначасова Кіраўнік дзяржавы адзначыў, каб усіх кіраўнікоў, якія забяспечваюць высокія вынікі пры вырошчванні лёну і іншых важных культур, не забывалі заахвочваць і падтрымліваць. "І не толькі ордэн, а і да ордэна яшчэ нешта трэба", - сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў арганізаваць на айчынных прамысловых прадпрыемствах выпуск усёй наменклатуры неабходных запасных частак для рамонту тэхнікі. "Ніякага імпарту. Мы машынабудаўнічая краіна, вырабляем найскладанейшыя машыны. Ужо зараз збярыце заказы, дапусцім, з льнокамбіната. Аж да стварэння цэхаў па імпартазамяшчэнні ў той жа Оршы. Усё мы павінны рабіць у сябе. Бо будуць вазіць з-за мяжы, - сказаў Прэзідэнт. - А чаму возяць - таму што там адкаты. Там так званыя камісійныя - 8-15%. Днямі вы пачуеце яшчэ адну эпапею. Ужо далажылі мне. Некалькі дзясяткаў кіраўнікоў трапілі на гэтым самым імпарце. Пасрэдніцтва і гэтак далей і таму падобнае. Таропіцца не будзем, але я ўжо бачу. Таму што там ужо затрыманы людзі на месцы злачынства".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што вытворчасць тых ці іншых дэталяў, якія цяпер закупляюцца за мяжой, можна даручыць айчынным прадпрыемствам. "Гомсельмаш" пакутуе - не ўсе магутнасці заняты, МТЗ - ідзі рабі. Ніякага імпарту па рамонце і запчастках", - папярэдзіў беларускі лідар.
Ён дадаў, што гэта тычыцца не толькі патрэб льняной галіны, але і іншых напрамкаў. "Гэтая праблема праецыруецца на іншыя прадпрыемствы. Усё, што тычыцца запасных частак да тэхнікі - сеялак, веялак, прэсаў і іншае", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама паставіў задачу ў дачыненні да больш шырокага выкарыстання айчынных тканін на швейных прадпрыемствах, у тым ліку камвольных і ільняных. "Усе тканіны з мадэрнізаваных прадпрыемстваў. Вывучыце рынкі. Разумна падыдзіце, але свае тканіны павінны быць задзейнічаны швейнымі прадпрыемствамі. Гэта таксама найважнейшае пытанне. У адваротным выпадку, дзеля чаго мы гэта ўсё зацялі", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, чаму пакінуў Міхаіла Русага на пасадзе віцэ-прэм'ера. "Апзіцыя, не апазіцыя пісалі: вось усіх віцэ-прэм'ераў Прэзідэнт павыганяў, а Русага пакінуў. Потым адзін нейкі паўапазіцыйны сайт, далажылі мне, напісаў: напэўна, з Русым разбяруцца па выніках года. Абсалютна правільна. І Русага з сённяшняга дня б не было, але як чалавек вясковы я разумею: быў усё ж такі не лепшы год. Справа не ў надвор'і, але быў не лепшы год", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Аднак, лічыць Кіраўнік дзяржавы, у вытворчасці таго ж ільновалакна можна было б дамагчыся прыкметна большых вынікаў, калі б гэтай сферы губернатары надавалі належную ўвагу. "Так, дрэнна, але ўсё ж такі, як кіраўнік нашага прадпрыемства тут сказаў, у яго ёсць добрая дынаміка. Гэта ратуе Русага ад той катастрофы, якую пацярпелі яго калегі на чале з Кобякавым. Але, Міхаіл Іванавіч, не дай бог вы з Зайцам (міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. - Заўв. прым.) не вырашыце гэту праблему ў 2019 годзе", - папярэдзіў Прэзідэнт.
На нарадзе прагучала прапанова эксперыментальна закупляць імпартныя насенне лёну добрых селекцый і спрабаваць іх раянаваць у беларускіх умовах. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым нагадаў, што раней пры наведванні ім ільнаводчай гаспадаркі дырэктар РУП "Інстытут лёну" Іван Голуб запэўніваў, што беларускія гатункі лепш за замежныя. "І кажу цяпер. Мы ўжо правялі ў сябе даследаванні - нашы гатункі лепш за заходнія. Сорт "грант". На выхадзе - у гэтым годзе будуць раянавацца - яшчэ два гатункі "талер" і "дукат", якія пераўзыходзяць заходнія гатункі. Калі насення не хапае - гэта справа адна. Мы ўжо прайшлі гэты этап", - сказаў на нарадзе дырэктар інстытута.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым даручыў губернатарам правесці эксперымент: "Кожны губернатар у кожнай вобласці возьме поле, падзеліць на тры часткі. І пасее (прыкладам, 10-20 га) імпартным насеннем, побач пасее "дукат", "талер", яшчэ нешта. І калі мы паедзем глядзець лён, мы паедзем на гэтае поле. Але пры выкананні ўсіх тэхналогій".
Прэзідэнт растлумачыў, што губернатары, у адрозненне ад вучоных, у гэтым плане людзі нейтральныя. "Вам трэба ведаць - што лепш", - адзначыў ён.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расставіў акцэнты ў адносінах далейшага развіцця ў краінельнаводчай галіны, а таксама наступнай перапрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі з лёну. "Чарта падведзена, і ратуе вас (кіраўнікоў рознага ўзроўню. - Заўв.) толькі тое, што, па-першае, ёсць дынаміка крыху станоўчая, перш за ўсё дзякуючы Аршанскаму льнокамбінату: ён пачаў больш якасна, эфектыўна працаваць і крэдыты гасіць, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ну і год быў не лепшы (па ўмовах надвор'я. - Заўв.). Гэта вас ратуе. Усё. Адступаць няма куды. Калі толькі ў будучым годзе не вырашацца гэтыя праблемы, мы пачнем з гэтых "Віцебскабллён", "Горкілен"...".
Падводзячы вынікі нарады ў Оршы па развіццільнаводства і перапрацоўкі лёну, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць таго, што адпаведныя пытанні яшчэ раз былі абмеркаваны на гэтым узроўні. "Сённяшняя нарада важная нават не дэталямі, у якія мы паглыбіліся. Добра, хоць губернатары пачуюць - ім жа гэта рэалізоўваць. Яны пачулі вастрыню гэтага пытання. Але галоўнае - адказнасць, таму сам па сабе важны факт таго, што мы сабраліся і яшчэ раз, жорстка пагаварыўшы, вызначыліся", - упэўнены Прэзідэнт.