Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хлебаробаў Віцебскай вобласці з «Дажынкамі»
"Ад усёй душы віншую вас са знамянальным святам працаўнікоў вёскі – "Дажынкамі".
Аграрыі Віцебшчыны пацвердзілі сваё майстэрства — нягледзячы на непростыя ўмовы надвор'я, павысілі ўраджайнасць збожжавых культур, ударна папрацавалі на палях, і вобласць упэўнена перасягнула мільённую планку па намалоце.
Самых цёплых слоў удзячнасці заслугоўваюць аграномы і механізатары, работнікі сэрвісных службаў, інжынеры, кіраўнікі гаспадарак і раёнаў, а таксама тыя валанцёры, якія па клічы сэрца дапамагалі на хлебнай ніве падчас жніва, не даючы прапасці ні каласку, ні зернышку.
Перакананы, што і ў далейшым захаванне тэхналогій, працоўная дысцыпліна і імкненне да высокіх вынікаў дапамогуць вам не спыняцца на дасягнутым і прывядуць да новых прафесійных вяршынь. Няхай год ад года цяжэе хлебны калас паўночнага рэгіёну, няхай становіцца багацейшая беларуская зямля.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў у працы, працвітання і вялікага асабістага шчасця", - сказана ў прывітанні.