Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Віцебскай вобласці з 85-годдзем утварэння рэгіёна

Віцебская вобласць - самы паўночны рэгіён Беларусі - заўсёды славілася прыгажосцю прыроды, унікальнымі помнікамі, рамёствамі і майстрамі, а яшчэ доблесцю і стойкасцю жыхароў у гады ліхалецця, як гэта было падчас Вялікай Айчыннай вайны, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

"На Віцебшчыне добра ведаюць цану перамогі, умеюць захоўваць народную памяць, традыцыі і вернасць роднай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы нястомнай працы многіх пакаленняў развіваецца сельская гаспадарка, асвойваюцца перадавыя тэхналогіі, будуюцца найноўшыя прадпрыемствы, мадэрнізуюцца вытворчасці, ствараецца сучасная сацыяльная інфраструктура. Далёка за межамі Беларусі вядомы грандыёзны свята мастацтва "Славянскі базар у Віцебску", які, умацоўваючы дружбу паміж народамі, кожны год збірае тысячы яркіх талентаў з усіх куткоў нашай планеты".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам вобласці моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь