Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай працы АПК Віцебскай вобласці
Праблемныя пытанні АПК Віцебскай вобласці ўжо абмяркоўваліся на узроўні Кіраўніка дзяржавы ў лістападзе 2019 года, і тады былі дадзены даручэнні для выпраўлення сітуацыі. Важнасць вырашэння гэтых праблем абумоўлена і тым, што многія з іх характэрны для ўсіх абласцей краіны.
"Як рэалізаваны тыя канцэптуальныя прапановы і рашэнні, якіх мы дасягнулі тады ў Віцебску? Першае пытанне: якія меры прапануюцца? Якія выпрацаваныя мадэлі фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў, і, галоўнае, што гэта дасць у выніку? - абазначыў Прэзідэнт ключавыя пытанні для удзельнікаў нарады. - У прадстаўленых да нарады матэрыялах асноўны ўпор пакуль зроблены на меры дзяржаўнай падтрымкі. Калі гэта адзінае, з чым вы сюды прыйшлі, то проста марна страцім час. Але я не думаю, што вы прыйшлі толькі з гэтым".
"Падыходы нязменныя. Пытанне не толькі і не столькі ў грошах, колькі ў тым, ці зроблены сур'ёзныя высновы па ўсім шлейфе праблем, - працягнуў Кіраўнік дзяржавы. - Ці ёсць вывераныя вытворчыя і фінансавыя планы? Як будзе наведзены парадак у гаспадарчай дзейнасці, і ці ведае кіраўніцкая вертыкаль Віцебшчыны, што ёй рабіць далей?"
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе работнікі прадпрыемстваў АПК у Віцебскай вобласці, ад радавых супрацоўнікаў да кіраўнікоў, павінны страсянуцца, працаваць з максімальным напружаннем. "Папярэдзьце іх, што калі дзяржава зробіць адпаведныя крокі ім насустрач, то ім давядзецца працаваць з раніцы да ночы, каб не толькі вярнуць даўгі, якія ў іх назапашаны, але і вывесці свае прадпрыемствы на безубытковую працу", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым, арыентуючы людзей на інтэнсіўную працу, неабходна у безумоўным парадку забяспечыць ім годнае заработнае платы. "Людзей, канешне, трэба прымусіць працаваць у Віцебскай вобласці, як і ў іншых абласцях, - тых, хто яшчэ не зразумеў, што трэба напружвацца і працаваць. Але трэба не забываць, што, калі вы напружваеце людзей, вы ім своечасова павінны плаціць нармальную заработную плату, - падкрэсліў беларускі лідар. - Як гэтая праблема вырашаецца ў вашых планах? Чым разлічваеце не толькі ўтрымаць людзей на вёсцы, але і
прицягваць новых, высокакласных, спецыялістаў?"Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што чакае ад удзельнікаў нарады сістэмнага погляду на абмяркоўваемае пытанне. "Наколькі эфектыўныя прапанаваныя меры? Ці здольныя яны рэальна палепшыць сітуацыю і зрабіць працу аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці ўстойлівай? А галоўнае - ці атрымалася ва ўрада і Віцебскага аблвыканкама выпрацаваць універсальныя меры, якія можна прымяняць у іншых рэгіёнах краіны? - абазначыў кола пытанняў Кіраўнік дзяржавы. - Калі мы пойдзем на абнаўленне арганізацыйнай сферы АПК вобласці, то дзе возьмем спецыялістаў? Ці ёсць яны ў вас?"
Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў наладзіць эфектыўную працу прадпрыемстваў АПК Віцебскай вобласці, запэўніўшы, што спісанні даўгоў для іх не будзе. "Размовы аб спісанні даўгоў быць не можа, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Доўг плацяжом чырвоны. Вярніце даўгі. Размова можа ісці толькі аб тым, што мы вам дамо нейкую аддушыну, каб вы маглі ўдыхнуць свежага паветра".
Кіраўнік дзяржавы паўтарыў сваё патрабаванне аб тым, што сельскую гаспадарку Віцебскай вобласці трэба істотна мадэрнізаваць. "Мадэрнізацыя павінна быць па галоўным напрамку: што будзем вырошчваць у Віцебскай вобласці - зоне не проста рызыкоўнага, а крытычнага земляробства?" - адзначыў ён. З улікам асаблівасцей рэгіёну, у многіх раёнах неэфектыўна, напрыклад, вырошчванне кукурузы на зерне, іншых культур, таму канцэнтравацца неабходна на вытворчасці малака і мяса.
"Галоўнае, што зроблена правільна ў Віцебскай вобласці, - мы пайшлі ад патрэб, перапрацоўшчыкаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Уключылі ў холдынгі калгасы і саўгасы. Калі ласка, дайце нам малако і мяса. Калі яны не разумеюць, колькі, давядзіце да іх, як у савецкія часы, заданні, планы, прагнозы, што заўгодна, але давядзіце да іх тыя аб'ёмы, якія яны павінны выдаць перапрацоўваючым прадпрыемствам, і хай выконваюць. Планы павінны быць напружанымі настолькі, каб забяспечыць сваю гаспадарчую дзейнасць і вярнуць даўгі".
Для прадпрыемстваў АПК рэгіёну патрэбны канкрэтныя праграмы развіцця.
"Кожны год па выніках года праграма павінна кантралявацца. Яна павінна быць празрыстай і зразумелай, каб мы змаглі падвесці вынікі і зрабіць высновы: ці будуць вернуты доўг, ці не, як функцыянуюць гэтыя гаспадаркі, наколькі нармальна яны функцыянуюць, каб людзі жылі годна, раслі дзяцей, і каб вярнуць доўг", - запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы.Па словах Прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, аграпрамысловы комплекс Віцебскай вобласці назапасіў доўг на Br3 млрд. Спецыялісты прапрацоўвалі розныя варыянты, што рабіць з гэтай запазычанасцю, але да адзінага рашэння пакуль не прыйшлі. Патрабаванне Прэзідэнта адно: так ці інакш грошы павінны быць вернуты.
"Пры ўсёй макраэканамічнай стабільнасці ў нас праблем хапае ў эканоміцы, таму трэба зыходзіць з гэтага, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Або пакідайце гэтыя доўгі ў калгасах і саўгасах (мы іх адтэрмінуем, і банкі будуць на іх у перыяд адтэрміноўкі нармальна глядзець, а не каэфіцыенты лічыць), або ж мы перадамо гэтыя доўгі галоўнаму прадпрыемству, або ж акумулюем у агенцтве (сярод прапаноў - стварыць арганізацыю па кіраванні доўгам. - Заўв.)".
Кіраўніку дзяржавы было прапанавана правесці "тэхнічную расчыстку" балансаў прадпрыемстваў, каб у іх на балансах не значылася доўгу. Гэта дазволіць аўтаматычна палепшыць каэфіцыенты плацежаздольнасці прадпрыемстваў, яны стануць больш прывабнымі пазычальнікамі.
"Прапрацоўвайце пытанне (калі гэта магчыма) у агенцтва сканцэнтраваць доўг, - сказаў Прэзідэнт. - Але абавязкова яны (прадпрыемствы. - Заўв.) хоць па цэнту, па рублю павінны плаціць. Няхай гэты год мы ім скажам: давайце паглядзім, як будзеце працаваць, чапаць не будзем. З 1 студзеня будучага года яны хоць рубель павінны плаціць, яны павінны ведаць, што па доўгу трэба разлічвацца, ніякога спісання!"
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што цяпер Беларусь губляе вялікія грошы на фоне падатковага манеўру ў Расіі, таму вельмі важна шукаць рэзервы па ўсіх напрамках.
Прэзідэнт папярэдзіў, што не варта разлічваць толькі на фінансавую падтрымку прадпрыемстваў з боку дзяржавы. Нават пры яе наяўнасці не
удасца вырашыць шмат праблем, калі не навесці парадак і дысцыпліну."Прывядзіце ў парадак тое, што ёсць: базу, машынныя двары, комплексы, збожжатакі, фермы. Прымусіце людзей своечасова прыходзіць і сыходзіць з працы і выконваць свае функцыянальныя абавязкі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што калі кожны на сваім месцы будзе адказна працаваць і клапаціцца аб эфектыўнасці свайго прадпрыемства, то і ў цэлым сітуацыя ў краіне будзе дабрабытнай. "Я хачу, каб вы зразумелі: уся вертыкаль улады, якая прысутнічае тут, - ад Прэзідэнта да старшынь райвыканкамаў Віцебшчыны - іншага не дадзена, - адзначыў ён. - Калі вы думаеце, што ў нас ёсць шалёныя грошы, якія мы будзем выкідваць на Віцебскую вобласць, - няма. Сёння, мужыкі, сітуацыя ўжо не тая. Дваццаць гадоў таму, вы памятаеце, было па-іншаму: жэрці было няма чаго, тады літр малака быў шчасцем. Цяпер малака, мяса - няма куды дзяваць у цэлым па краіне. І ніхто на вас маліцца не будзе".
Асобным блокам падчас нарады былі разгледжаны меры падтрымкі спецыялістаў, занятых у сельскай гаспадарцы. Забеспячэнне людзей жыллём Кіраўнік дзяржавы назваў найважнейшым пытаннем. На яго думку, трэба вярнуцца да практыкі будаўніцтва дамоў у аграгарадках. "У вас усюды ёсць аграгарадкі. У гэтых аграгарадках для кожнага спецыяліста - для пачатку галоўнага - павінен быць пабудаваны дом", - падкрэсліў Прэзідэнт. Будаўніцтвам такога жылья мог бы заняцца філіял Шклоўскага завода газетнай паперы "Дамабудаванне", лічыць Аляксандр Лукашэнка. "Вось тут мы плячо падставім. Але гэта павінна быць жыллё па месцы - у аграгарадку", - падкрэсліў ён.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько агучыў прапанову маладым аграрыям замяніць тэрміновую ваенную службу на службу у рэзерве.
"Чаго яго ў войска цягнуць? Мы больш страцім, - пагадзіўся Прэзідэнт. - Няхай яны пяць ці дзесяць гадоў, можа, два гады па два месяцы адлучаюцца на ваенную падрыхтоўку, але мы іх павінны навучыць, каб яны хаця б у тэрытарыяльнай абароне маглі служыць".
Адпаведных прапаноў, як павінна будавацца праца ў гэтым
напрамку, Аляксандр Лукашэнка чакае ад Міністэрства абароны і Дзяржсакратарыята Савета бяспекі. Такая падтрымка для маладых спецыялістаў таксама будзе з'яўляцца пэўнай льготай, заўважыў Кіраўнік дзяржавы. "Але прайсці гэту суровую школу жыцця трэба ўсім, - падкрэсліў ён. - Дамовіліся. Прапрацуем гэтае пытанне. Нам трэба знайсці аптымальны варыянт".Акрамя таго, размова ішла аб фінансавым стымуляванні маладых спецыялістаў. Прэзідэнт падкрэсліў, што зарплата ў гэтай сферы павінна быць годнай, аднак, па яго словах, рэспубліканскі і абласны бюджэты не варта перагружаць стварэннем новых фондаў падтрымкі, як гэта прапаноўвалася.
"Багатых людзей нямала. Папрасіце ў іх патроху, хай адшчэпяць вам у гэты фонд, разумеючы, што нам трэба сялян ратаваць. А вы з гэтых фондаў будзеце падтрымліваць спецыялістаў. Або яшчэ нейкі варыянт знайдзіце. Але пра бюджэт нават не думайце. Не раю і ў абласны бюджэт асабліва залазіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Падводзячы вынікі нарады, Кіраўнік дзяржавы заявіў, што зараз Віцебскую вобласць "трэба расшавеліць". Указ, які павінен паспрыяць развіццю яе аграпрамысловага комплексу, Прэзідэнт даручыў дапрацаваць у бліжэйшыя пару тыдняў.
"Мужыкі, я вас вельмі прашу: зразумееце сур'ёзнасць моманту. Грошай лішніх няма. Ідзе барацьба не на жыццё, а на смерць. Або мы ўтонем, або застанемся на плаву. Але ў нас ёсць усё для таго, каб нармальна плыць і не утануць. Мы павінны гэта вытрымаць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Усё залежыць ад вас там, на месцах. Калі Віцебская вобласць выплыве, то Магілёўская і Гомельская дакладна не памруць. Мінскай - бог загадаў (развівацца. - Заўв.), астатнія больш-менш працуюць".