Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: "Славянскі базар" стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай Беларусі
"Для беларусаў фестываль стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай дзяржавы. Так, бывалі вельмі няпростыя часы. Але мы бераглі "Славянскі базар". І насуперак усім цяжкасцям свята жыло", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт канстатаваў, што разам з фестывалем вырасла цэлае пакаленне беларусаў, ён укараніўся на зямлі, якую па праве можна лічыць калыскай беларускай самабытнасці. "Віцебшчына, якая падарыла нам Шагала, Пэна, Азгура, Быкава і Фрадкіна, стала цэнтрам прыцягнення для творчых людзей у XXI стагоддзі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння фестываль у Віцебску - гэта найаўтарытэтнейшы міжнародны конкурс прафесійнага вакальнага майстэрства.
"Падкрэслю - конкурс прафесійнага майстэрства, а не шоў-тэхналогій, створаных толькі для іміджу і жаданняцешыць чыёсьці самалюбства. Ён існуе на карысць людзей, дружбы і адзінства, таму што толькі ў адзінстве народаў ёсць сіла, якая пераадольвае любыя перашкоды, - заявіў Прэзідэнт. - І як бы ні выкручваліся ў інсінуацыях крытыкі дзяржаўнай і маёй асабістай падтрымкі "Славянскага базару", мы яго адстаялі і ні разу не пашкадавалі, што штогод праводзім гэты выдатны фестываль".-0-



- Славянскі базар удалося ўпісаць у каляндар культурнага жыцця многіх народаў - Лукашэнка
- Лукашэнка на "Славянскім базары": пакуль некаторыя ўзводзяць платы, Беларусь расчыніла свае дзверы для сяброў
- Лукашэнка: беларусы заклікаюць краіны і нацыі ўзводзіць масты, а не сцены