Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў рабочую паездку ў Оршу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў першую чаргу пры вырашэнні пытанняў працы тых ці іншых прадпрыемстваў яго хвалююць людзі – работнікі вытворчасцей – і іх заробкі. Гэта кіраўнік дзяржавы падкрэсліў сёння падчас паездкі ў Оршу, дзе ён наведвае прадпрыемства па вытворчасці сыроў ТАА "Савушкін-Орша".

Па прылёце кіраўнік дзяржавы пацікавіўся работай прадпрыемства і перспектывамі яго развіцця. Сучасная вытворчасць паступова нарошчвае магутнасці, а значыць, мае патрэбу як у дадатковых працоўных руках, так і ў сыравіне.

У Оршы дзейнічае яшчэ і завод плаўленых сыроў, маючы істотныя даўгі. Пры гэтым аб'ёмы прадукцыі завода ў цяперашніх умовах лёгка замясціць, а людзі ў цяперашні час там атрымліваюць зарплату ў сярэднім на траціну ніжэй, чым у ТАА "Савушкін-Орша". Было адзначана, што ўжо гатовых спецыялістаў ёсць магчымасць працаўладкаваць на новае прадпрыемства, забяспечыўшы рост іх даходаў. Больш таго, вызваліцца пэўны аб'ём сыравіны. Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца года дэталёва прапрацаваць пытанне, вырашыць, ці трэба захоўваць старую вытворчасць, што рабіць з даўгамі, за кошт якіх крыніц іх пагашаць.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: галоўнае - гэта даходы людзей, высокаэфектыўныя працоўныя месцы. "Мяне хвалююць людзі, - сказаў ён. - Мы не павінны людзей кідаць. Садзьцеся і вырашайце гэтае пытанне. Мы павінны з 1 студзеня працаваць так, як трэба. Аж да таго, што, калі трэба будзе, задзейнічаць Магілёўскую вобласць - край для сыравіннай зоны".

Падчас размовы з работнікамі прадпрыемства кіраўнік дзяржавы зноў вярнуўся да гэтага пытання. "Я ведаю, што ў вас не хапае тут 60-70 чалавек. Іх вымушаны нават з Брэста вазіць, як мне дакладвалі. Ёсць у нас завод плаўленых сыроў. Вядома, параўноўваць той завод з гэтым - ні ў якія вароты. Таму калі Аляксандр Міхайлавіч (уладальнік кампаній "Савушкін прадукт" і "Санта Брэмар" Аляксандр Машэнскі. - Заўвага. БЕЛТА) возьме на сябе гэты груз і забярэ сюды людзей, забяспечыць выпуск той прадукцыі і будзе глядзець за сыравіннай зонай, то мы пойдзем на тое, каб на той пляцоўцы стварыць нешта новае, можа, нават зменім напрамак. Я даручыў з імі папрацаваць, дамовіцца. Я думаю, што людзі з задавальненнем пяройдуць, таму што ў вас зарплата на 30% вышэй, чым там. Там такая зарплата, якой ужо не павінна быць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што падобныя вытворчасці, як "Савушкін-Орша", выпускаюць добрую прадукцыю, атрымліваюць за яе добрыя грошы і, адпаведна, цягнуць за сабой сыравінныя зоны. "Не будзе малака - значыць, не будзе працаваць завод. Таму трэба глядзець за гэтымі калгасамі, саўгасамі, якія ў вас ёсць. У "Савушкінага прадукту" іх 144, тут - 23. Я настойваю на тым, што калі ты перапрацоўшчык (неважна, прыватны ці дзяржаўны), то павінен перапрацоўваць малако і глядзець за калгасамі, саўгасамі. Калі ты будзеш зацікаўлены ў развіцці сыравіннай зоны, значыць, будзе добра сялянам і будзе добра вам. Таму было прынята рашэнне падтрымаць Аляксандра Машэнскага і прадаставіць яму сыравінную зону з умовай, што яна будзе развівацца", - распавёў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што па такой сістэме ў Віцебскай вобласці будуць працаваць і далей, яна ўжо выбудоўваецца і ад яе чакаюць выніку. "Губернатар абяцае, што вынік будзе", - падвёў вынік беларускі лідар.

ТАА "Савушкін-Орша" створана ў кастрычніку 2018 года. У снежні таго ж года ў яго склад увайшло прадпрыемства "Аршанскі горлачык" з двума пляцоўкамі ў Оршы і Копысі. Агульная сума інвестыцыйных укладанняў з моманту набыцця склала больш за $41 млн.

У цяперашні час на месцы састарэлай вытворчасці з нуля пабудавана новая высокатэхналагічная вытворчая пляцоўка, якая адпавядае ўсім міжнародным стандартам якасці і бяспекі выпускаемай прадукцыі. Пляцоўка спецыялізуецца на вырабе запатрабаванай на рынку катэгорыі свежых сыроў пад брэндамі "Савушкін" і Sveza.

СААТ "Савушкін-Арша" ужо прыступіла да выпуску першых свежых сыроў: фета і брынза (імпартазамяшчэнне і запатрабаваныя экспартныя прадукты). Стартавая магутнасць складае 20 т свежага сыру ў суткі. На чарзе - адыгейскі, кесо бланка, каўказскі і ольтэрмані. Акрамя таго, ужо восенню пачнецца мантаж новых ліній па вытворчасці мацарэлы, запуск плануецца на студзень 2021 года.

Да завяршэння трэцяга этапу мадэрнізацыі ў чэрвені 2021 года патрэбнасць у сыравіне толькі на аршанскай пляцоўцы вырасце да 600 т у суткі. Таму адна з асноўных задач, якія стаяць перад кампаніяй сёння, - цесная праца з выкарыстаннем наяўнай практыкі з гаспадаркамі сыравіннай зоны, размешчанымі ў Аршанскім і Дубровенскім раёнах Віцебскай вобласці, па павышэнні якасці і колькасці малака, што паступае на перапрацоўку.

ПАМІЖ МАШЭНСКІМ І ШЭРСТНЕВЫМ НЕ ПАВІННА БЫЦЬ РОЗНІЦЫ – ЛУКАШЭНКА ПАРАЎНАЎ ПРАЦУ ПРЫВАТНЫХ І ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎМежду Мошенским и Шерстневым не должно быть разницы - Лукашенко сравнил работу частных и госпредприятий
Прэзідэнт падкрэсліў, што паміж дзяржаўнымі прадпрыемствамі і прыватнымі не павінна быць розніцы: усюды павінна быць наладжана эфектыўная праца, павінны выкарыстоўвацца сучасныя тэхналогіі.

АРША ПАВІННА ПАЧАЦЬ ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ БОЛЬШ УЛАСНЫХ РЭСУРСАЎ ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ РАЁНА – ЛУКАШЭНКАОрша должна начинать использовать больше собственных ресурсов для развития района - Лукашенко
"Хваліцца пакуль няма чым. Вы пакуль жывяце за кошт дзяржавы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы не думайце, што мы Аршаншчыну будзем несці на плячах і наступную пяцігодку. Тут ужо вам трэба будзе круціцца на ўсю моц".

"МЫ ІМ ПАКАЖАМ, ШТО ТАКОЕ САНКЦЫІ" - ЛУКАШЭНКА АБЯЦАЕ АДКАЗ НА САНКЦЫЙНЫЯ МЕРЫ
"Вось мы ім зараз пакажам, што такое санкцыі. Калі яны яшчэ ў Кітай і Расію праз нас (палякі і літоўцы) баражыравалі, цяпер яны будуць лятаць або праз Балтыку або Чорнае мора гандляваць з Расіяй і пра іншае", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛАРУСЬ ПЕРШАЙ АТРЫМАЕ РАСІЙСКУЮ ВАКЦЫНУ АД КАРАНАВІРУСУБеларусь первой получит российскую вакцину от коронавируса
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, з Расіяй ужо многія краіны заключылі дагаворы на закупку вакцыны, калі пачнецца яе масавая вытворчасць пасля трэцяга этапу выпрабаванняў.

«ІНАЧАЙ Я ТАГДЫ ПАСТУПІЦЬ НЕ МОГ» — ЛУКАШЭНКА ПРА ПРЫНЯЦЦЕ ПРЫСЯГІ ПАД БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ СЦЯГМPresident noted that the majority of citizens voted for the current Belarusian symbolism at the referendum, and he uses it with pleasure.
Прэзідэнт адзначыў, што за цяперашнюю беларускую сімволіку на рэферэндуме прагаласавала большасць грамадзян і ён з задавальненнем выкарыстоўвае яе. «Народ выказаўся за гэту сімволіку. А гэты сцяг, вы ж бачыце: партрэты Адольфа Гітлера і навокал вісяць бела-чырвона-белыя сцягі», — дадаў ён.

ЛУКАШЭНКА: ЗА МЕЖАЙ ПАВІННЫ ПАДУМАЦЬ, У ШТО МОЖА ПЕРАТВАРЫЦЦА ЕЎРОПА, КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ ЗАПАЛЕТЬЦАЛукашенко: за границей должны подумать, во что может превратиться Европа, если в Беларуси полыхнет
"Трэба супакоіцца, і ім таксама, за мяжой, узяць галаву ў рукі, супакоіцца і падумаць, у што можа ператварыцца Еўропа, калі тут (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) запаліцца. Вы ж выдатна разумееце", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"НА СЕЛЕ - БЕЗ ВОПРОСОВ" - ЛУКАШЕНКО ПАРУЧЫЎ ПРАРАБОЦЬ ТЭМУ БЯСПЛАТНАГА ХАРЧАВАННЯ Ў ДЗЯЦЯДСАДАХ
Пытанне аб харчаванні ў дзіцячых садках, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, падняў губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў.